Белпошта выпусцiла мастацкi канверт, прысвечаны VІ Нацыянальнай выставе Рэспублiкi Беларусь у Лiтве

Источник материала:  

Белпошта выпусцiла мастацкi канверт, прысвечаны VІ Нацыянальнай выставе Рэспублiкi Беларусь у ЛiтвеРэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства УА "Белпошта" выпусцiла мастацкi канверт з арыгiнальнай маркай, прысвечаны VI Нацыянальнай выставе Рэспублiкi Беларусь у Лiтоўскай Рэспублiцы "БеларусьЭкспа-2009". Яна пройдзе ў сталiцы суседняй дзяржавы з 16 да 19 верасня. На канверце сталiчныя мастакi Яўген Сiманенка, Iван Лукiн адлюстравалi сiлуэты старажытных кварталаў Мiнска i Вiльнюса.

Як паведамiлi ў РУП "Белпошта", распрацаваны i памятны спецштэмпель, якi будзе выкарыстоўвацца ў час правядзення спецыяльнага гашэння ў днi працы выставы. Намiнал маркi "А" на мастацкiм канверце адпавядае тарыфу перасылкi простага лiста ў межах Рэспублiкi Беларусь.

Вiктар КУШНАРОЎ. "Мiнск—Навiны".

"Мiнск—Навiны".

Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Восточноевропейская школа политических исследований объявила набор слушателей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика