Здымаюцца i прызначаюцца цягнiкi

Источник материала:  

18 верасня цягнiк Орша — Магiлёў на 8.55 прызначаецца ў рух па маршруце Орша — Копысь. Адпраўленне з Копысi ў 10.13.

22 i 24 верасня электрацягнiк Мiнск-Пасажырскi — Маладзечна на 10.00 прызначаецца ў зносiны Мiнск — Аляхновiчы, а Маладзечна — Мiнск на 12.46 — у рух па маршруце Аляхновiчы — Мiнск. У гэтыя ж два днi электрычка Мiнск-Пасажырскi — Маладзечна на 12.50 будзе курсiраваць па маршруце Мiнск — Аляхновiчы, а электрацягнiк Маладзечна — Мiнск на 14.58 — па маршруце Аляхновiчы — Мiнск. 22 i 24 верасня электрычка Мiнск, Інстытут культуры — Асiповiчы на 11.50 прызначаецца ў зносiны Мiнск, Iнстытут культуры — Пухавiчы, а электрацягнiк Асiповiчы — Мiнск на 13.33 — у рух па маршруце Пухавiчы — Мiнск.

22 верасня цягнiк Шклоў — Магiлёў на 12.51 здымаецца. А цягнiк Магiлёў — Орша на 13.17 у гэты ж дзень будзе iсцi па маршруце Шклоў — Орша. Адпраўленне са Шклова ў 14.14 i далей згодна з раскладам. 22 верасня электрычка Мiнск, Iнстытут культуры — Орша на 10.42 прызначаецца ў рух па маршруце Мiнск, Iнстытут культуры — Крупкi, а электрацягнiк Орша — Мiнск на 11.47 пойдзе па маршруце Крупкi — Мiнск-Усходнi.

23 верасня электрычка Мiнск-Пасажырскi — Асiповiчы на 9.21 прызначаецца ў рух па маршруце Мiнск-Пасажырскi — Пухавiчы, а Асiповiчы — Мiнск на 12.57 — Пухавiчы — Мiнск. У гэты ж дзень не будуць курсiраваць электрацягнiкi Барысаў — Мiнск адпраўленнем у 10.17 i Мiнск, Iнстытут культуры — Барысаў адпраўленнем у 12.09.

Паводле iнфармацыi Мiнскага аддзялення Беларускай чыгункi, прызначаецца дадатковы цягнiк нумар 603 Гомель — Мiнск. Адпраўленне з Гомеля 27 верасня ў 17.05, прыбыццё ў Мiнск 28 верасня ў 22.06.

Сяргей РАСОЛЬКА.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Восточноевропейская школа политических исследований объявила набор слушателей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика