...

Источник материала:  

Намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi-лiпенi гэтага года склала Br968,6 тыс. У лiпенi сярэдняя зарплата складала Br1 млн 35,2 тыс. — на 2 працэнты (на Br20,4 тыс.) больш у параўнаннi з чэрвенем 2009 года. Рэальная налiчаная заработная плата ў лiпенi гэтага года павялiчылася на 1,6 працэнта да чэрвеня 2009 года, а ў параўнаннi з лiпенем 2008 года зменшылася на 0,9 працэнта.

У Лунiнецкiм раёне вучань сярэдняй школы затрыманы за захоўванне наркотыкаў. У доме 16-гадовага жыхара вёскi Галы Бор аператыўнiкi канфiскавалi каля кiлаграма марыхуаны.

На беларуска-ўкраiнскай мяжы памежны атрад выявiў тайнiк кантрабандыстаў. У iм знаходзiлася каля паўтоны журавiн, падрыхтаваных для нелегальнага перамяшчэння праз мяжу. Гэта самы хадавы тавар восенню для кантрабанды. Ягаду збiраюць у Беларусi i перапраўляюць ва Украiну. Уся ягада перададзеная ў Мазырскую мытню.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

 
 
У Дамiнiканскай Рэспублiцы здзейснiў экстранную пасадку самалёт iспанскай авiякампанii, якi выконваў рэйс з Коста-Рыкi ў Іспанiю. Экiпаж лайнера прыняў рашэнне аб незапланаванай пасадцы пасля таго, як адзiн з пасажыраў страцiў прытомнасць. Грамадзянiн Германii паскардзiўся на рэзкi боль у страўнiку, а затым i наогул страцiў прытомнасць. Для таго, каб 33-гадовы мужчына мог атрымаць медыцынскую дапамогу, i было прынята рашэнне аб пасадцы. У шпiталi пасажыру зрабiлi рэнтген, дзе выявiлася, што немец перавозiў у сваiм страўнiку наркотыкi.

Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Восточноевропейская школа политических исследований объявила набор слушателей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика