Мабiльнiк — не цацка

Источник материала:  

Апублiкаваны рэйтынг "бяспечных"
у плане выпраменьвання тэлефонаў

Мабiльнiк стаў настолькi звыклым атрыбутам штодзённасцi, што без яго мы як без рук. Мы абiраем сабе трубку па густу, звяртаючы ўвагу найперш на знешнi выгляд i функцыянальнасць, а ўсе гэтыя чуткi пра шкоднае выпраменьванне пакiдаем у аддаленых вугалках свядомасцi. Ану ж i няпраўда ўсё. Аднак нядаўна апублiкаваныя вынiкi даследаванняў дэманструюць, што тэлефоны адрознiваюцца не толькi паводле прывабнасцi, але i паводле бяспечнасцi. У рэйтынгу Еnvirоnmеntаl Wоrking Grоuр (ЕWG) — амерыканскай некамерцыйнай арганiзацыi, якая бачыць сваю мiсiю ў тым, каб рабiць вынiкi даследаванняў агульнадаступнымi — на карысць здароўя людзей i аховы навакольнага асяроддзя, — прэвалююць розныя мадэлi Sаmsung. Цiкава, што раскошных VЕRTU — тэлефонаў класа "люкс" — у спiсе ЕWG няма.

Рызыка для здароўя ад выпраменьвання мабiльнiка не пацверджаная — прызнаюць супрацоўнiкi ЕWG, аднак некаторыя (не ўсе) даследаваннi здароўя людзей, якiя часта карыстаюцца мабiльнымi тэлефонамi, дапускаюць павышаную рызыку мазгавых i ротавых пухлiн i пэўныя праблемы ў паводзiнах дзяцей. "Мы ў ЕWG усё яшчэ карыстаемся мабiльнымi тэлефонамi, аднак мяркуем, што пакуль навукоўцы не даведаюцца больш пра выпраменьванне мабiльнага тэлефона, разумна будзе набываць апараты з найменшым выпраменьваннем", — апублiкавана на сайце арганiзацыi. Адзначаецца таксама, што Федэральная камiсiя па камунiкацыях ЗША патрабуе, каб паказальнiкi ўсiх наяўных мабiльных тэлефонаў не перавышалi 1,6 вата на кiлаграм (спецыяльны паказальнiк паглынання — англiйская абрэвiятура SАR — паказальнiк таго, якая колькасць энергii радыёчастаты паглынаецца целам чалавека, якi карыстаецца мабiльнiкам).

А вось як выглядае ТОП-10 самых бяспечных мабiльнiкаў (у плане выпраменьвання), даступных цяпер у продажы:

Мадэль мабiльнага тэлефона

Спецыяльны паказальнiк паглынання (SАR), В/кг

Sаmsung Іmрrеssiоn SGH-а877

0,35

Mоtоrоlа RАZR V8

0,36

Sаmsung SGH-t229

0,38

Sаmsung Rugbу SGH-а837

0,46

Sаmsung Рrореl Рrо SGH-i627

0,47

Sаmsung Grаvitу SGH-t459

0,49

T-Mоbilе Sidеkiсk

0,50

LG Хеnоn GR500

0,52

Mоtоrоlа Kаrmа QА1

0,55

Sаnуо Kаtаnа II

0,55

ЕWG таксама прапануе ўсiм карыстальнiкам мабiл (а такiх на Зямлi, паводле звестак арганiзацыi, каля чатырох мiльярдаў) сякiя-такiя парады, як зменшыць патэнцыйна шкоднае ўздзеянне:

1. Карыстайцеся тэлефонам са знiжаным выпраменьваннем

Поўны рэйтынг тэлефонаў па ўзроўнi выпраменьвання (паводле версii ЕWG) вы зможаце адшукаць на сайце еwg.оrg. Сваю "раскладушку" я знайшла там ажно на 190-й пазiцыi i даведалася, што паказальнiк SАR, калi я трымаю тэлефон ля вуха (а раблю я гэта хiба не большую частку працоўнага дня — дзякуй Богу, што хтосьцi яшчэ пагаджаецца даць iнтэрв'ю асабiста) — 1,40 В/кг, а калi нашу на целе (якое шчасце, што мая вопратка звычайна без кiшэняў) — 1,03 В/кг. Давяраць цi не давяраць рэйтынгу, вырашайце самi — не выключана, што гэта чарговы пiяр-ход вытворцаў.

2. Выкарыстоўвайце гарнiтуру hаnds-frее

Так выпраменьванне куды меншае. Скарацiць уздзеянне можна i проста карыстаючыся тэлефонам у рэжыме спiкерфону.

3. Трымайце тэлефон далей ад цела

Па тых жа прычынах — так уздзеянне на арганiзм можна зменшыць.

4. Слухайце больш, гаварыце менш

Ваш тэлефон прадуцыруе выпраменьванне тады, калi вы гаворыце або накiроўваеце тэкставыя паведамленнi, а не тады, калi вы атрымлiваеце паведамленнi.

5. Аддавайце перавагу тэкставым паведамленням перад размовамi

Пры наборы тэксту тэлефон выпраменьвае менш, чым падчас размовы. Да таго ж, падчас набору тэксту тэлефон знаходзiцца далей ад галавы.

6. Слабы сiгнал? Трымайцеся далей ад тэлефона

Калi на экранчыку вашай мабiлы ледзь мiгцiць адна кволая антэнка, гэта азначае, што пры такой слабай сувязi тэлефон выпраменьвае значна больш, каб перадаваць сiгнал. Лепш карыстайцеся тэлефонам, калi сiгнал моцны, тады ўздзеянне на вас будзе меншае.

7. Абмяжуйце выкарыстанне тэлефона дзецьмi

Малады арганiзм паглынае ў два разы больш выпраменьвання, чым дарослы. Таму рэкамендуецца, каб дзецi карысталiся тэлефонам па мiнiмуму, толькi ў выпадку неабходнасцi.

Зоя ВАРАНЦОВА.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Восточноевропейская школа политических исследований объявила набор слушателей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика