На нянавiсцi i фальсiфiкацыi гiсторыi дэмакратыi не пабудуеш

Источник материала:  

1 верасня, выступаючы ў Гданьску ў час мерапрыемстваў з выпадку пачатку Другой сусветнай вайны, прэм'ер-мiнiстр Расii У. Пуцiн, вiдаць, памылiўся, заявiўшы ў сваёй прамове аб тым, што пакт "Молатава-Рыбентропа" асудзiў парламент Расii. На самай справе такую рэзалюцыю прыняў у снежнi 1989 г. другi з'езд народных дэпутатаў СССР. Мы ўпэўненыя, што нi парламент Расii, нi парламент Беларусi гэтага б не зрабiлi.

Узгаданае рашэнне з'езда народных дэпутатаў СССР было нiчым iншым, як жаданнем "прагнуцца" перад Захадам. Як вядома, у той час мы знiшчалi сваё войска, спецслужбы, пачкамi здавалi свае сакрэты i сваiх разведчыкаў. Узгаданая рэзалюцыя — з таго ж шэрагу.

Гiстарычныя даты пачатку Другой сусветнай вайны i ўз'яднання Заходняй i Усходняй Беларусi на Захадзе звычайна сустракаюць чарговым прыступам русафобii i антысаветызму. Гэтай кампанii актыўна падыгрываюць так званыя дэмакраты ў Беларусi, Расii i iншых еўрапейскiх краiнах. У сваiх выступленнях i выданнях яны ўсяляк абяляюць недальнабачную i рэакцыйную палiтыку заходнiх урадаў у 30-я гады ХХ стагоддзя, а вiну за развязванне "сусветнага пажару" спрабуюць ускласцi на кiраўнiцтва СССР. Гэта не выпадковая з'ява, а глыбiнная пазiцыя рэакцыйных колаў у Еўропе. Абумоўленая яна нянавiсцю да Расii i яе саюзнiкаў, нахабным iмкненнем фальсiфiкаваць гiсторыю.

Рэзалюцыя ПА АБСЕ

Падобная пазiцыя рэльефна выявiлася i ў рэзалюцыi Парламенцкай асамблеi АБСЕ (ПА АБСЕ) пад фарысейскай назвай "Аб'яднанне падзеленай Еўропы: абарона правоў чалавека i грамадзянскiх свабод у ХХІ стагоддзi ў рэгiёне АБСЕ", якая прынята 3 лiпеня 2009 г. У ёй вiнаватым у развязваннi Другой сусветнай, разам з фашысцкай Германiяй, прызнаецца Савецкi Саюз. Важна адзначыць, што дакумент з такой назвай iнiцыяваны новымi членамi Еўрапейскага саюза — Лiтвой i Славенiяй. Iх абурае падзел Польшчы, прыход да ўлады ў прыбалтыйскiх рэспублiках камунiстычных урадаў i далучэнне да СССР. На жаль, ва ўсiх iх "аргументах" няма нi кроплi гiстарычнай праўды.

Факты гiсторыi

Агульнавядома, што быццам заняволеныя Савецкiм Саюзам у 1940 годзе народы Прыбалтыкi на самай справе ўжо былi пад гнётам далёка недэмакратычных рэжымаў. Так, у Лiтве правiла партыя "Таўцiнiнкай саюнга" ("Саюз нацыяналiстаў"), якая прыйшла да ўлады ў вынiку дзяржаўнага перавароту 17 снежня 1926 г., на чале з Антанасам Сметанам, якi ў кастрычнiку 1917 г. узначальваў "Лiтоўскi савет" ("Летувас тарыба") i прыняў Дэкларацыю аб далучэннi Лiтвы да Германii".

У Эстонii была ўсталявана дыктатура кiраўнiка Аграрнай партыi Канстанцiна Пятса, якi пры падтрымцы ваенных ажыццявiў пераварот 12 сакавiка 1934 г. У Латвii 16 мая 1934 г. уладу захапiў Карл Ульманiс, якi ўзначальваў "Сялянскi саюз".

Парламенты ўсюды былi распушчаны, палiтычныя партыi забаронены, дзейнiчала ваеннае становiшча. Так што антысавецкiя ламентацыi цяперашнiх палiтычных прадстаўнiкоў Лiтвы, Латвii, Эстонii нiчога агульнага нi з незалежнасцю сваiх краiн, нi з дэмакратыяй не маюць.

Нагадаем, што легiянеры Вафен СС, якiя сталi цяпер у краiнах Прыбалтыкi (i што асаблiва сумна — ва Украiне) нацыянальнымi героямi, не столькi ваявалi з Чырвонай Армiяй, колькi выкарыстоўвалiся немцамi для ажыццяўлення карных аперацый супраць мiрнага насельнiцтва, нясення ахоўнай службы ў гета i канцлагерах.

Толькi ў Саласпiлскiм канцлагеры, названым у кашчунскай кнiзе "Гiсторыя Латвii: ХХ стагоддзе" "лагерам працы i выхавання", загiнулi каля 100 тыс. чалавек, у тым лiку — больш за 7 тыс. дзяцей.

Прыбалтыйскiя карнiкi спалiлi сотнi вёсак i пакiнулi крывавыя сляды на тэрыторыi Беларусi, Пскоўскай i Смаленскай абласцей. Калi да вайны ў Пскоўскай вобласцi пражывалi 1,5 млн чалавек, то дзякуючы "працоўнай i выхаваўчай" дзейнасцi прыбалтыйскiх нацыяналiстаў тут к 1945 году засталося ўсяго 500 тыс. насельнiцтва. Як прызнавалiся самi немцы, за тры днi "вызвалення ад бальшавiзму" ў Латвii сiламi мясцовых нацыяналiстаў было знiшчана звыш 30 тыс. яўрэяў. Да канца студзеня 1942 г. тэрыторыя Эстонii таксама ператварылася ў "юдэнфрай" — зону, вольную ад яўрэяў.

Дарэчы сказаць, У. Чэрчыль прама заяўляў, "што рады таму, што Латвiю, Лiтву i Эстонiю далучылi да СССР, а не да германскага рэйха" (Дмитриева Ольга. Но лорд Галифакс не приехал в Москву / "Российская газета". — 21 августа 2009 г., с. 8).

Цяпер што датычыцца Польшчы. Узяць, напрыклад, падзелы Рэчы Паспалiтай у ХVIII стагоддзi як найбольш ходкi аргумент польскiх палiтыкаў супраць Расiйскай Федэрацыi. Расiя не заняла нi кавалка спрадвеку польскiх зямель, а толькi ажыццявiла векавую мару братнiх народаў аб уз'яднаннi. Каму ж у сапраўднасцi дасталiся спрадвеку польскiя землi? Дзвюм нямецкiм дзяржавам — Аўстрыi i Прусii. Самае цiкавае, што галоўным iнiцыятарам падзелу Польшчы стала Прусiя ў асобе свайго караля Фрыдрыха II. Расiя, наадварот, якраз не была зацiкаўленая ў падзеле Польшчы i ўсяляк старалася захаваць польскую дзяржаву ў этнiчных межах у якасцi славянскай процiвагi мiлiтарысцкай Прусii i рэакцыйнай Аўстрыйскай iмперыi. Iдэя падзелу Польшчы — гэта чыста заходнi "праект". Узнiк ён на Захадзе яшчэ ў ХIV стагоддзi. Германскi iмператар, брандэнбургскi маркграф i Тэўтонскi ордэн ужо тады склалi план падзелу Польшчы.

Мюнхенскiя "мiратворцы"
i палiтычныя гiены

У фiласофска-гiстарычных адносiнах нiчога не змянiлася i ў 30-я гады ХХ стагоддзя. За выключэннем толькi таго, што цяперашняя польская элiта не хоча ўспамiнаць старонкi сваёй уласнай гiсторыi. Яна абвiнавачвае Сталiна i Савецкi Саюз за савецка-германскi пакт аб ненападзе, якi быццам выклiкаў пачатак Другой сусветнай вайны i падзелу Польшчы, але сцiпла маўчыць аб тым, што яшчэ 26 студзеня 1934 г. Польшча заключае дагавор аб ненападзе з Германiяй i пачынае разглядаць сябе ў якасцi саюзнiка нямецкага фашызму.

Германiю выключаюць з Лiгi Нацый — польскi ўрад тут жа прапаноўвае немцам прадстаўляць iх iнтарэсы ў гэтай мiжнароднай арганiзацыi.

Зразумела, адносiны Польшчы з Германiяй у многiм вызначалiся так званай палiтыкай супакаення, якую Вялiкабрытанiя i Францыя (пры падтрымцы ЗША) праводзiлi ў дачыненнi да фашызму. Апагеем падобнага "супакаення" стала ганебная "мюнхенская змова", у вынiку якой заходнiмi краiнамi быў санкцыянаваны пачатак захопу Чэхаславакii фашысцкай Германiяй.

Савецкi Саюз рабiў энергiчныя крокi па арганiзацыi абароны Чэхаславакii. У сакавiку 1938 г. наркам замежных спраў М. Лiтвiнаў звярнуўся да заходнееўрапейскiх дыпламатаў з заклiкам практычна дапамагчы Чэхаславакii ў рамках наяўнага дагавора памiж СССР, Чэхаславакiяй i Францыяй. Аднак урады Францыi i Вялiкабрытанii, яўна падыгрываючы Гiтлеру, ухiлiлiся ад прапановы Савецкага Саюза. 19 верасня польскi пасол Ю. Лiпскi паведамiў Гiтлеру аб жаданнi польскага ўрада цалкам лiквiдаваць "Чэхаславацкую Рэспублiку як стварэнне штучнае... не звязанае з сапраўднымi патрэбнасцямi i здаровым правам народаў Цэнтральнай Еўропы" (Шиптенко С.А. Воссоединение белорусского народа и "панский синдром" / С.А. Шиптенко. — "Новая экономика". — 2009. — № 7—8, с. 124).

29 верасня 1938 г. у Мюнхене па пытаннi лёсу Чэхаславакii прынята рашэнне канферэнцыi кiраўнiкоў чатырох дзяржаў — Германii, Iталii, Вялiкабрытанii i Францыi. Англiя i Францыя пры згодзе США пайшлi на ўступкi агрэсару i падпiсалi ганебнае пагадненне аб падзеле Чэхаславакii. Судзецкая вобласць, якая складала 20 % ад яе тэрыторыi з насельнiцтвам 4 млн чалавек, дзе размяшчалася палова цяжкай прамысловасцi Чэхаславакii, далучалася да Германii. Таму не пакт "Молатава-Рыбентропа", а "мюнхенская змова", якая цяпер старанна замоўчваецца многiмi палiтыкамi i экспертамi на Захадзе, стала фактычным пралогам да Другой сусветнай вайны. У якасцi агрэсараў выступiлi таксама Польшча i Венгрыя. Калi Германii перадавалася Судзецкая вобласць, то Польшча i Венгрыя адхапiлi ад Чэхаславакii: Цешынскi прамысловы раён i Закарпацкую Украiну.

Падзел Чэхаславакii пазбавiў СССР адзiнага саюзнiка ў Цэнтральнай Еўропе i значна пагоршыў сiтуацыю на нашай заходняй мяжы. 24 кастрычнiка 1938 г. у ходзе сустрэчы мiнiстра замежных спраў Германii I. Рыбентропа i пасла Польшчы ў Берлiне Ю. Лiпскага была дасягнутая дамоўленасць аб агульнай палiтыцы ў дачыненнi да СССР на аснове "Антыкамiнтэрнаўскага пакта". У студзенi 1939 г. гэтыя пытаннi сталi цэнтральнымi ў час сустрэчы Гiтлера з мiнiстрам замежных спраў Польшчы Ю. Бекам. Польскiя дыпламаты заяўлялi аб гатоўнасцi Польшчы "выступiць на баку Германii ў паходзе на Савецкую Украiну".

Такiм чынам, мюнхенскае пагадненне цалкам разбурыла створаную ў 1935 годзе вельмi абмежаваную сiстэму калектыўнай бяспекi ў Еўропе. Хоць прэм'ер-мiнiстр Англii Н. Чэмберлен, вярнуўшыся ў Лондан, i заявiў, што "прывёз мiр". Але ўсiм было зразумела: гэта мiр для Захаду i вайна для Усходу. Невыпадкова Н. Чэмберлен падпiсвае 30 верасня 1938 г. дэкларацыю аб ненападзе з Германiяй, а Францыя заключае аналагiчны дакумент у снежнi 1938 г. Пры гэтым адначасова абмяркоўваецца iдэя заключэння "пакта чатырох" — Германii, Iталii, Францыi i Англii. Каналiзаваць агрэсiю фашыстаў на Усход — такiм быў сапраўдны сэнс "мюнхенскай змовы".

Гiтлераўскае кiраўнiцтва адчула ўпэўненасць у тым, што надышоў яго "зорны час" для рашучай барацьбы за сусветнае панаванне. На працягу двух вясновых месяцаў 1939 года на Усходнюю, Паўднёва-Усходнюю i Паўднёва-Заходнюю Еўропу абрушваецца каскад агрэсiўных акцый. У сакавiку 1939 г. лiквiдуецца чэхаславацкая дзяржава. Амаль адначасова гiтлераўцы акупуюць лiтоўскi порт Клайпеду i прылеглую да яго вобласць. Да таго ж часу нямецка-iтальянскiя фашысты дапамагаюць генералу Франка канчаткова задушыць рэспублiканскую Iспанiю. У красавiку 1939 г. Iталiя ўварвалася ў Албанiю i акупавала яе.

У цяперашнiх антырасiйскiх i антысавецкiх публiкацыях замоўчваецца тое, што падрыхтоўка нападу Германii на Польшчу пачалася задоўга да перамоваў з СССР з нагоды заключэння дагавора аб ненападзе. Ужо 3 красавiка 1939 г. Гiтлер падпiсаў дырэктыву "Аб адзiнай падрыхтоўцы ўзброеных сiлаў да вайны", якая атрымала кодавую назву "План Вайс". У ёй гаварылася: "Распрацоўку плана аперацыi весцi такiм чынам, каб правядзенне яго было магчымым у любы час, пачынаючы з 1 верасня 1939 года".

Як паводзяць сябе ў падобнай сiтуацыi так званыя заходнiя дэмакратыi ў асобе Англii i Францыi? З аднаго боку, яны спрабуюць "супакоiць" Гiтлера, пагаджаючыся на перадачу Германii Данцынга i часткi "польскага калiдора", а з iншага — iмкнуцца захаваць свой палiтычны твар i ў канцы сакавiка 1939 г. абвяшчаюць аб гарантыях незалежнасцi Польшчы, а пасля Румынii, Грэцыi, Турцыi, Данii, таксама аб аказаннi знешняй дапамогi Галандыi i Швейцарыi. Але што характэрна пры гэтым, згаданыя гарантыi не давалiся краiнам Прыбалтыкi, як бы адкрываючы праз iх шлях Гiтлеру на Усход. Такiм чынам, мiжнародная iзаляцыя СССР пасля Мюнхена рабiла такую накiраванасць палiтыкi заходнiх дзяржаў пагрозлiвай для савецкай дзяржавы.

Што робiць СССР у сiтуацыi, калi палiтычная iзаляцыя стала фактам, а ваенная пагроза — рэальнасцю? Як сапраўды мiралюбiвая дзяржава Савецкi Саюз спрабуе рэанiмаваць iдэю калектыўнай бяспекi ў Еўропе i спынiць фашысцкую агрэсiю? У той жа час кiруючыя колы Вялiкабрытанii i Францыi, вымушаныя iсцi на зблiжэнне з СССР, адначасова вядуць перамовы з Германiяй. "Дакументы гэтага перыяду ў Англii i ЗША дагэтуль засакрэчаныя, хоць тэрмiн iх сакрэтнасцi (30 гадоў) ужо даўно мiнуў" (Курс отечественной истории IХ—ХХ веков. Основные этапы и особенности развития российского общества в мировом историческом процессе / Под ред. Ольштынского Л.И. (учебное пособие). — М.: ИТРК, 2002, с. 350).

Характар перамоваў з СССР паказваў, што зблiжэнне з Савецкiм Саюзам служыла для заходнiх дзяржаў толькi сродкам цiску на Гiтлера, каб схiлiць яго да ўступак, i было спробай уцягнуць СССР у канфлiкт з Германiяй, застаючыся да часу ўбаку. Паварочваючы фашысцкую агрэсiю на Усход, заходняя дыпламатыя прыносiла ў ахвяру малыя дзяржавы, якiя раздзялялi Германiю i СССР, — Польшчу i краiны Прыбалтыкi.

Савецка-германскi дагавор
аб ненападзе

Галоўным кiрункам знешняй палiтыкi СССР па-ранейшаму заставалася iмкненне да заключэння траiстага англа-французска-савецкага ваенна-палiтычнага абарончага саюза супраць агрэсара. Аднак намаганнi ў гэтым кiрунку не прынеслi вынiкаў па шэрагу прычын. Англа-французская дэлегацыя складалася з другасных асобаў, якiя не мелi патрэбных паўнамоцтваў. Польскi ўрад заняў негатыўную пазiцыю, адмовiўшыся прапусцiць савецкiя войскi праз сваю тэрыторыю для сумеснага адпору агрэсару. Ён лiчыў, што Польшча сама пры пэўнай дапамозе заходнiх саюзнiкаў зможа забяспечыць сваю бяспеку без удзелу СССР. Такой жа пазiцыi прытрымлiвалася i Румынiя. У вынiку дзесяцiдзённыя бясплённыя перамовы з англа-французскай дэлегацыяй у жнiўнi 1939 г. у Маскве зайшлi ў тупiк i былi перарваныя. Англiя i Францыя, паводле звестак разведкi, дакладна ведалi дату нападу Германii на Польшчу, а зацягванне iмi перамоваў да гэтага тэрмiну сведчыла аб адмаўленнi ад сумесных дзеянняў. Адначасова Англiя вяла тайныя перамовы з Германiяй за спiнай СССР i свайго саюзнiка Францыi, аб гэтым было вядома савецкаму кiраўнiцтву.

Сучасны амерыканскi пiсьменнiк i ваенны гiсторык Альберт Аксел кажа: "У жнiўнi 39-га англа-франка-савецкiя перамовы ў Маскве па пагадненнi аб сумеснай абароне церпяць крах. Што выглядае вельмi заканамерна, калi ўлiчыць, што i брытанцы, i французы наогул не збiралiся яго падпiсваць. Адзiн з удзельнiкаў гэтай мiсii Феркер у iнтэрв'ю прызнаваўся, што задоўга да прыбыцця брытанскай мiсii англiйскае пасольства ў Маскве атрымала iнструкцыю свайго ўрада, дзе гаварылася, што перамовы нi ў якiм разе не павiнны скончыцца паспяхова" (Дмитриева Ольга. Но лорд Галифакс не приехал в Москву
/ "Российская газета". — 21 августа 2009 г., с. 8). I ў той жа час Альберт Аксел адзначае: "На самай справе, пакуль вялiся гэтыя перамовы, урад Вялiкабрытанii тайна абмяркоўваў з Гiтлерам здзелку, накiраваную менавiта супраць Расii" (Дмитриева Ольга. Но лорд Галифакс не приехал в Москву / "Российская газета". — 21 августа 2009 г., с. 8).

Цiкавая ў гэтай сувязi думка вядомага расiйскага гiсторыка А. Шубiна. Яму задалi пытанне:

— Уявiм, што СССР, Францыi i Вялiкабрытанii ўдалося б дамовiцца аб каалiцыi. Цi змаглi б яны расправiцца з Гiтлерам ужо ў вераснi 1939 года?

— Безумоўна. Тут i не можа быць нiякiх сумненняў. Я больш скажу: калi б мелася жаданне, Францыя i Англiя i без СССР маглi б увайсцi ў Берлiн у 1939 годзе". (Ласкович В.П., Ласкович В.В. Подвиг Коммунистической партии Западной Беларуси (КПЗБ) 1919—1939 гг. / В.П. Ласкович, В.В. Ласкович. — Брест, 2002, с. 21).

Ва ўмовах, якiя склалiся, у СССР заставалiся два варыянты: або застацца ў адзiноце на мiжнароднай арэне з наступнай пагрозай падвергнуцца адначасоваму нападу Германii з захаду i Японii з усходу (у той час iшлi баi на Халхiн-Голе), або пагадзiцца на настойлiвыя дамаганнi Гiтлера, якi прапаноўваў заключыць з Германiяй пакт аб ненападзе або нейтралiтэце. Пры гэтым германскi бок iшоў на выгадныя прапановы для СССР (папярэдняе заключэнне гандлёвага дагавора, выдзяленне буйных крэдытаў, выпрацоўка сакрэтных пратаколаў па размежаваннi iнтарэсаў ва Усходняй Еўропе).

Для актывiзацыi перамоваў з Лонданам i Парыжам савецкi ўрад паведамiў аб атрыманых прапановах Гiтлера 16 жнiўня 1939 г. амерыканскаму паслу Штэйнгарду. Але рэакцыi на гэта не было. Сама ж тэлеграма аб звестках, атрыманых ад урада СССР, была адпраўлена з Вашынгтона ў Лондан толькi 19 жнiўня. 20 жнiўня 1939 г. Гiтлер накiраваў Сталiну тэлеграму, у якой паведамiў, што ў адносiнах Германii i Польшчы можа кожны дзень здарыцца крызiс, якi адаб'ецца на СССР, калi ён не пагодзiцца на заключэнне дагавора з Германiяй аб ненападзе. Вычарпаўшы ўсе магчымасцi дабiцца надзейнага пагаднення з заходнiмi дзяржавамi, Сталiн заключае з Германiяй 23 жнiўня 1939 г. дагавор аб ненападзе, якi атрымаў у гiсторыi назву пакт "Молатава-Рыбентропа".

Захад быў ашаломлены дыпламатычнай "дзёрзкасцю" Савецкага Саюза, якi дазволiў сабе выйсцi з жорстка навязанай яму лiнii паводзiнаў, не пажадаўшы быць разменнай манетай у руках заходнiх дзяржаў. У тых умовах гэта была апраўданая палiтыка. СССР выслiзнуў з пятлi, што зацягвалася, адцягнуў уступленне ў вайну на два гады, адсунуў свае межы на захад i ўнёс раскол у фашысцкую каалiцыю. Паколькi японскае кiраўнiцтва не было праiнфармаванае аб заключэннi пакта аб ненападзе з СССР, то яно палiчыла сябе падманутым сваiм нямецкiм саюзнiкам. Савецкi Саюз пазбегнуў пагрозы вайны на два франты пры самых неспрыяльных абставiнах. Такая праўда аб савецка-германскiм дагаворы аб ненападзе 23 жнiўня 1939 г. I гэта праўда сёння зразумелая ўсiм сумленным даследчыкам i грамадзянам ва ўсiм свеце. Як прызнае Альберт Аксел, "Сталiн абраў шлях, якi, як пасля стала вiдавочным, абярнуўся дабром для Расii, дабром для Брытанii, для ЗША i для ўсяго свету" (Дмитриева Ольга. Но лорд Галифакс не приехал в Москву / "Российская газета". — 21 августа 2009 г., с. 8).

Нашым людзям няма чаго саромецца за перадваенную гiсторыю СССР, Савецкi Саюз у тых умовах зрабiў усё, што мог, каб спынiць агрэсара i адстаяць мiр i бяспеку ў Еўропе.

Вызваленчы паход Чырвонай Армii
17 верасня 1939 г.

Нямецкая агрэсiя супраць Польшчы пачалася 1 верасня 1939 г. у намечаны Гiтлерам яшчэ ў красавiку тэрмiн. 3 верасня 1939 г. Англiя i Францыя аб'явiлi вайну Германii. Следам за Англiяй вайну аб'явiлi яе дамiнiёны. Так нямецка-польская вайна перайшла ў агульнаеўрапейскую, дасягнуўшы маштабаў сусветнай. Аднак у планах Англii i Францыi дапамога Польшчы актыўнымi ваеннымi дзеяннямi не прадугледжвалася. Вайна памiж Германiяй i англа-французскiм блокам мела iмперыялiстычны характар, яе, па сутнасцi, развязалi абодва бакi.

Польшча аказалася ахвярай як саманадзейнасцi сваiх кiраўнiкоў, так i каварства заходнiх гарантаў.

У той жа час тэрыторыя Польшчы стала палiгонам, дзе была праведзена першая праверка стратэгii германскага генштаба аб вядзеннi вайны ў форме "блiцкрыгу". Праз два тыднi польскае войска было акружана i рассечана на часткi, баi разгарнулiся за Варшаву. Польскi ўрад i ваеннае камандаванне 17 верасня ўцяклi ў Румынiю.

У ходзе польскай кампанii нямецкае кiраўнiцтва неаднаразова (3, 8 i 10 верасня) прымушала савецкi ўрад да ўступлення Чырвонай Армii ў межы польскай дзяржавы, разлiчваючы ўцягнуць СССР у вайну з Англiяй i Францыяй. Савецкi ўрад заяўляў, што войскi зробяць гэта толькi для абароны беларускага i ўкраiнскага насельнiцтва, i ўхiляўся ад нямецкага цiску.

17 верасня 1939 г. урад Савецкага Саюза распаўсюдзiў заяву: "Польская дзяржава i яе ўрад перасталi iснаваць, а такiм чынам, дамовы, заключаныя памiж СССР i Польшчай, спынiлi сваё дзеянне. У сувязi з гэтым Савецкi Саюз не можа заставацца нейтральным i вымушаны ўзяць пад абарону адзiнакроўнае ўкраiнскае i беларускае насельнiцтва, а таксама зняць пагрозу, што навiсла над межамi СССР" (Курс отечественной истории IХ—ХХ веков. Основные этапы и особенности развития российского общества в мировом историческом процессе / Под ред. Ольштынского Л.I. (учебное пособие). —
М.: ИТРК, 2002, с.355).

Так пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Армii на тэрыторыю Заходняй Беларусi i Заходняй Украiны. Спробы фальсiфiкатараў гiсторыi выдаць яго за ўдзел Савецкага Саюза разам з Германiяй у падзеле Польшчы — абсалютна беспартыйныя. Адметна, што тады нiводная з буйных дзяржаў не ўспрыняла вызваленчы паход Чырвонай Армii як вайну супраць Польшчы. Iнакш Англiя i Францыя аб'явiлi б вайну Савецкаму Саюзу як саюзнiку Германii. Падкрэслiваючы правамернасць паходу Чырвонай Армii, У. Чэрчыль без усялякiх экiвокаў канстатаваў: "Для абароны Расii ад нямецкай пагрозы яўна неабходна было, каб руская армiя стаяла на гэтай лiнii (лiнii Керзона. — Аўт.). (Курс отечественной истории IХ—ХХ веков. Основные этапы и особенности развития российского общества в мировом историческом процессе / Под ред. Ольштынского Л.И. (учебное пособие). — М.: ИТРК, 2002, с. 356—357).

Насельнiцтва Заходняй Беларусi сустракала воiнаў Чырвонай Армii як сваiх збавiцеляў ад польскага прыгнёту. Сведка вераснёўскiх падзей 1939 года народны паэт Беларусi Максiм Танк праз паўстагоддзя казаў, што "нiякiм зводкам, рэляцыям, больш познiм сведчанням гiсторыкаў не пад сiлу перадаць той энтузiязм i радасць, з якiмi працоўныя Заходняй Беларусi сустракалi вестку аб уз'яднаннi" (Единство Беларуси, освещенное историей и устремленное в будущее. Выступление Президента Республики беларусь А.Г. Лукашенко на торжественном собрании, посвященном 60-летию воссоединения Западной Беларуси с БССР 18 сентября 1999 г. Документы. — Минск: "Беларуская Энцыклапедыя". 1999. с. 10—11).

I гэта цалкам зразумела. Польскi рэжым праводзiў вельмi жорсткую антыбеларускую палiтыку ў Заходняй Беларусi. Польскi ўрад iмкнуўся не столькi паланiзаваць, колькi ажыццявiць дэнацыяналiзацыю, пазбавiць наш народ сваёй гiсторыi, сваёй культуры i нават сваёй тэрыторыi. У польскiх афiцыйных дакументах Заходняя Беларусь называлася "Крэсамi Усходнiмi", г. зн. усходняй ускраiнай. Былi забаронены беларускiя школы. Калi перад далучэннем да Польшчы ў Заходняй Беларусi iх было чатырыста, то ў 1938/1939 навучальным годзе не засталося нiводнай.

Не было беларускiх тэатраў, зачынялiся клубы, бiблiятэкi, хаты-чытальнi. Не дазвалялася карыстацца беларускай мовай.

Паўсядзённай з'явай было хранiчнае беспрацоўе.

Вядомы польскi публiцыст таго часу Адольф Няўчынскi на старонках газеты "Слова", якую рэдагаваў ненавiснiк усяго беларускага, рускага Станiслаў Мацкевiч, заяўляў, што з беларусамi трэба весцi размову толькi мовай "шыбенiц i толькi шыбенiц... гэта будзе самае правiльнае вырашэнне нацыянальнага пытання ў Заходняй Беларусi" (Ласкович В.П., Ласкович В.В. Подвиг Коммунистической партии Западной Беларуси (КПЗБ) 1919—1939 гг. / В.П. Ласкович, В.В. Ласкович. — Брест, 2002, с. 65). Пасля такiх адкрыццяў беларусы цалкам законна i справядлiва лiчылi польскi рэжым акупацыйным, а палякаў — акупантамi. I з акупантамi вялася сапраўдная вайна. Страйкi, мiтынгi, дэманстрацыi ўзрушвалi ўрадавы механiзм Польшчы. Рашаючая роля ў арганiзацыi барацьбы беларускага народа супраць польскiх уладаў належала Камунiстычнай партыi Заходняй Беларусi (КПЗБ). Яна была сапраўднай абаронцай беларускага народа, выступала за цэласнасць беларускай зямлi, абараняла родную мову, гiсторыю, нацыянальную культуру i самабытнасць свайго народа. Партыя была загнаная ў глыбокае падполле, пазбаўлена права свабодна i адкрыта абвяшчаць свае iдэi, хоць нават па ўмовах несправядлiвага, анексiянiсцкага Рыжскага дагавора 1921 года Польшча не павiнна была перашкаджаць нацыянальна-культурнаму развiццю беларусаў.

Апагеем тэрарыстычнай палiтыкi польскага ўрада, накiраванай супраць беларускага народа, трэба лiчыць стварэнне канцлагера ў Бярозе-Картузскай у 1934 годзе. Бессэнсоўная жорсткасць польскага рэжыму, як падкрэслiвае В. Ласковiч, там была даведзена да такога стану, што перавышала самыя змрочныя чалавечыя фантазii. Зняволеных не толькi бiлi, але i псiхалагiчна катавалi; польскiмi акупантамi ставiлася задача падавiць волю чалавека, растаптаць яго годнасць, а пасля рабiць з iм што заўгодна (с. 277).

На гэтым фоне барацьба беларусаў супраць польскiх акупантаў выглядае высакародна i прыстойна. Калi партызанскi атрад Кiрылы Арлоўскага захапiў у палон палескага ваяводу Даўнаровiча, то апошнi са слязьмi на вачах казаў: "Калi мне захаваеце жыццё, сёння ж пайду ў адстаўку". Кiрыла Арлоўскi строга папярэдзiў ваяводу, што калi ён парушыць слова, то давядзецца трымаць адказ. Ваявода стрымаў слова i пакiнуў Брэстчыну. Цi ўзяць хоць бы патрабаваннi, выкладзеныя ў пiсьме атамана Гродзеншчыны Германа Шыманюка Пiлсудскаму аб спыненнi жорсткiх рэпрэсiй у дачыненнi да беларусаў, аб недапушчэннi закрыцця праваслаўных храмаў i арышце свяшчэннiкаў, аб вызваленнi з турмаў палiтычных вязняў i спыненнi высечкi лясоў i вывазе беларускага нацыянальнага набытку. Гэта пiсьмо, копiя якога была паслана старшынi Лiгi Нацый, узварухнула ўсю Еўропу. Еўрапейская грамадская думка даведалася, якiя жудасныя злачынствы ўчыняла польская рэакцыя ў Заходняй Беларусi.

Не выпадкова з радоў Камунiстычнай партыi Заходняй Беларусi выйшлi вiдныя беларускiя дзяржаўныя дзеячы, пiсьменнiкi, журналiсты i вучоныя. Яны былi сапраўды народнымi заступнiкамi i сумленнем беларускага народа. Гэта Кiрыла Арлоўскi, Васiль Корж, Сяргей Прытыцкi, Максiм Танк, Пiлiп Пестрак, Мiкалай Арэхва, Васiль Ласковiч i многiя iншыя вядомыя людзi.

Вызваленчы паход Чырвонай Армii 17 верасня 1939 г. паставiў кропку ў бяздумнай палiтыцы кiруючых класаў Польшчы ў Заходняй Беларусi.

Уз'яднанне Заходняй Беларусi з БССР — гэта найвялiкшая гiстарычная падзея ў жыццi беларускага народа. Скажыце, што можа быць больш значнага ў гiсторыi народа, чым яго ўз'яднанне ў рамках адзiнай беларускай дзяржавы?! Але паглядзiце, як да гэтай падзеi ставяцца так званыя нацыянальныя, лiберальныя i дэмакратычныя партыi i рухi ў Беларусi. Колькi пралiвалi i пралiваюць яны "слёз" аб падзеле Рэчы Паспалiтай, аб паўстаннi Тадэвуша Касцюшкi, аб пакце "Молатава-Рыбентропа", але аб тэроры польскiх шавiнiстаў у Заходняй Беларусi i аб вялiкай падзеi ў жыццi нашага народа — Днi ўз'яднання — маўчаць. Цi ж гэта не характэрны прыклад гiстарычнага бяспамяцтва або яшчэ горш — шчырага палiтычнага халуйства перад пэўнымi сiламi на Захадзе. Вось вам i цана размоў гэтых быццам бы "нацыянальна свядомых" палiтыкаў аб незалежнай i суверэннай Беларусi, аб беларускай дзяржаве.

Мы заўсёды будзем памятаць i захоўваць у памяцi вялiкi вызваленчы паход Чырвонай Армii ў iмя свабоды i незалежнасцi нашай краiны i нашага народа.

А заходнiм i мясцовым рэак-
цыянерам скажам: на нянавiсцi i фальсiфiкацыi гiсторыi дэмакратыi не пабудуеш. Гiстарычны вопыт сведчыць, што толькi сяброўскi саюз рускага, беларускага i польскага народаў з'яўляецца асновай бяспекi, мiру i дэмакратыi на Еўрапейскiм кантыненце.

Алег ПРАЛЯСКОЎСКI,

Леў КРЫШТАПОВIЧ.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Восточноевропейская школа политических исследований объявила набор слушателей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика