Чароўны трусiк едзе ў Кiеў

Источник материала:  

(Заканчэнне.
Пачатак у нумары за 12 верасня.)

Ад Беларусi на дзiцячым конкурсе "Еўрабачанне-2009" будзе выступаць 13-гадовы Юра Дземiдовiч з Мiнска. На прэс-канферэнцыi пасля фiналу нацыянальнага адбору Юра расказаў пра свае планы, а яго мама — пра тое, з чаго пачынаўся музычны шлях сына.

— Юра, ты выконваеш i акадэмiчны спеў, i эстрадны. Дзе больш хвалявання?

Ад Беларусi на дзiцячым конкурсе "Еўрабачанне-2009" будзе выступаць 13-гадовы Юра Дземiдовiч з Мiнска. На прэс-канферэнцыi пасля фiналу нацыянальнага адбору Юра расказаў пра свае планы, а яго мама — пра тое, з чаго пачынаўся музычны шлях сына.

— Юра, ты выконваеш i акадэмiчны спеў, i эстрадны. Дзе больш хвалявання?

Чароўны трусiк едзе ў КiеўАд Беларусi на дзiцячым конкурсе "Еўрабачанне-2009" будзе выступаць 13-гадовы Юра Дземiдовiч з Мiнска. На прэс-канферэнцыi пасля фiналу нацыянальнага адбору Юра расказаў пра свае планы, а яго мама — пра тое, з чаго пачынаўся музычны шлях сына.

— Юра, ты выконваеш i акадэмiчны спеў, i эстрадны. Дзе больш хвалявання?

— Хваляванне заўсёды ёсць. Цi то гэта экзамен, цi якiсьцi конкурс альбо фестываль. Яно прысутнiчае. Але калi выходжу на сцэну, праз хвiлiн трыццаць яно знiкае. Адразу так лёгка становiцца...

— Цi ёсць аднадумцы сярод сяброў?

— У мяне шмат сяброў. Але, як я ўжо казаў, ёсць сябры, а ёсць проста таварышы. Аднадумцы — так, мы збiраемся, нешта абмяркоўваем.

— Чым захапляешся?

— Люблю гуляць у футбол, займаюся шахматамi.

— Юра, яшчэ задоўга да фiналу твая песня была ў фаварытах. Як ты сам ацэньваеш сябе, ты быў лепшым у фiнале? I хто-небудзь з канкурэнтаў табе спадабаўся?

— Я лiчу, што кожны з канкурсантаў меў права ўдзельнiчаць у "Еўрабачаннi". У кожнага быў моцны нумар, добры. Трохi мацнейшы, трохi слабейшы. Але кожны стараўся паказаць сябе. А наконт сябе?.. Я яшчэ не бачыў сваё выступленне "збоку".

— Цi пiшаш "Чароўнага трусiка-2"?

— Не, не пiшу, але ёсць некалькi версiй песнi на iншых мовах: на беларускай, напрыклад. Мне таксама яна вельмi падабаецца, вельмi прыгожа гучыць. Беларуская мова сама па сабе вельмi прыгожая.

На пытанне журналiстаў, што Юра будзе рабiць у найблiжэйшыя днi, якiм чынам збiраецца адпачываць i куды паедзе, хлопчык адказаў проста: пайду ў школу.

"Я люблю свой каледж, — прызнаўся 13-гадовы аўтар "Чароўнага трусiка". — I мне не церпiцца хутчэй пабачыцца з аднакласнiкамi".

Песню "Чароўны трусiк" 13-гадовага школьнiка да самага фiналу актыўна абмяркоўвалi ў iнтэрнэце: адны называлi яе шэдэўрам, iншыя бачылi ў ёй праявы нават нейкiх культаў.

— Было вельмi няпроста, — дзелiцца перажываннямi мама Юры Таццяна Мiхайлаўна. — Цэлае лета на нас iшлi атакi. Вельмi шмат негатыву вылiвалася. Спачатку было непрыемна, пасля сталi прывыкаць, а затым увогуле не заходзiлi ў iнтэрнэт. З Божай дапамогай адбiлiся. Сёння, калi ўсё ўжо мiнула, стала трохi спакайней.

Увогуле ў нас у сям'i музыкантаў не было. Юра першы. З трох гадоў сам сабе пастаянна штосьцi напяваў. Мог паставiць касету i вывучыць песню. Мне людзi ўжо пачыналi падказваць, каб я аддала яго ў музычную школу. Калi Юру было пяць гадоў, я прывяла яго ў музычную школу
№ 2. Набор там ужо скончыўся, верасень быў на дварэ. I мне спачатку сказалi, што я спазнiлася з тэрмiнам. Але я ўсё ж папрасiла дырэктара яго праслухаць. Ён яму як пачаў спяваць! Той паклiкаў яшчэ двух выкладчыкаў, каб паслухалi, i Юру без пытанняў узялi!

На сёння ў Юры ўжо багаты вопыт выступленняў. Сярод самых яркiх — спеў псалмоў з Бiблii на iўрыце разам з сусветна вядомым нарвежскiм хорам хлопчыкаў, якiя спяваюць на ўручэннi Нобелеўскай прэмii. У найблiжэйшы час, як расказаў мастацкi кiраўнiк Юры Уладзiмiр Глушакоў, Юра будзе спяваць перад Патрыярхам Кiрылам, вiзiт якога чакаецца ў Мiнск. Магчыма таксама выступленне Юры на канцэрце гурта "Thе Рrоdigу".

— А наконт удасканалення нумара, магу сказаць адно, — удакладняе спадар Глушакоў. — Мы будзем над iм яшчэ працаваць i пастараемся зрабiць як мага больш яркiм.

Саму ж песню ўжо пераклалі на французскую, нямецкую i кiтайскую мовы. Калi ж набраць у пошуку словы: Юрый Дземiдовiч "Чароўны трусiк" на рускай мове, iнтэрнэт выдае запыты на 38 тысячах (!) старонках.

Самае цiкавае, што журы нацыянальнага адбору напачатку зусiм адхiлiла дэма-запiс хлопчыка i не хацела прапускаць яго нават у паўфiнал, гэтаксама як i песню Палiны Клiшковай з Магiлёва. Але рашэнне было перагледжана i пазней Юру разам з Палiнай усё ж далучылi да лiку паўфiналiстаў. Вы не паверыце, але менавiта гэтыя дзецi спадабалiся гледачам больш за ўсё: у фiнале Палiна заняла другое месца, а Юра стаў пераможцам.

Iлья Лапато.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Тематические семинары, уроки и встречи пройдут в Минске во время акции "Неделя мира"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика