БЕГ НА ШПІЛЬКАХ i iншыя прыгоды гамяльчан у Дзень горада

Источник материала:  

Абцас не менш за сем сантыметраў — такi асноўны крытэрый адбору для ўдзельнiц спаборнiцтваў, якiя прайшлi ў другi раз у Гомелi. 80 гомельскiх прыгажунь не пабаялiся прадэманстраваць самыя лепшыя свае якасцi (хуткасць у iх лiку) i сталi ўдзельнiцамi забегу на шпiльках. Каб не страцiць крышталёвыя чаравiчкi ў пыле барацьбы, вопытныя сучасныя Папялушкi замацавалi iх на нагах... скотчам.

60 метраў, здавалася б, не вельмi доўгая дыстанцыя, але ж не ўсе змаглi з годнасцю яе прайсцi. Сярод удзельнiц былi i тыя, хто заўчасна сышоў з дыстанцыi. На шчасце, усё абышлося падрапанымi каленкамi. Зразумела ж, увага мужчын, як i iх жарты, смелым дзяўчатам, апранутым пераважна ў спаднiцы i сукенкi, былi забяспечаны. Арганiзатар забегу Янiна Ганчарова сцвярджае, што падобныя шоу праводзяцца ва ўсiм свеце i заўсёды збiраюць вялiкую колькасць гледачоў.

— Бег на абцасах падкрэслiвае тое, што нашы жанчыны могуць сёння ззяць на сцэне, на подыуме i адначасова бегчы за грамадскiм транспартам або ў краму.

Жарты жартамi, аднак пераможца — Кацярына Ганчар — сваiмi доўгiмi нагамi заваявала галоўны iнтэлектуальны прыз — "гламурны" ноутбук ружовага колеру.

БЕГ НА ШПІЛЬКАХ i iншыя прыгоды гамяльчан у Дзень горада

 
Мiж тым аўтобусы, за якiмi будуць бегаць жвавыя гомельскiя жанчыны — 14 новенькiх МАЗаў — стаялi на плошчы побач. Яны купленыя за кошт сродкаў абласнога бюджэту як выкананне даручэння кiраўнiка дзяржавы па штогадовым абнаўленнi парка грамадскага транспарту на 10 %.

— Сёлета праведзена вялiкая работа па прывядзеннi ў парадак дарог у Гомелi, а добрым дарогам патрэбны транспарт, — адзначае старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон. — За апошнiя 5 гадоў за кошт бюджэту набыта больш за 500 аўтобусаў, для Гомеля — каля 220.

Гэтым падарункi для Гомеля не абмежавалiся. Прынамсi, рэканструяваны будынак аддзялення хуткай медыцынскай дапамогi ў Савецкiм раёне абласнога цэнтра можна лiчыць падарункам не толькi для гараджан. Галоўны ўрач Гомельскай гарадской клiнiчнай бальнiцы хуткай медыцынскай дапамогi Мiкалай Кiшко кажа, што радыус абслугоўвання новай падстанцыi — 70 кiламетраў, а значыць, жыхары блiжэйшых раёнаў вобласцi, Гомельскага i Лоеўскага, хутчэй дачакаюцца "хуткай".

— Былая падстанцыя была размешчана ў жылым доме, у прыстасаваных памяшканнях, што стварала праблемы i для персаналу, i для жыхароў дома, дзе знаходзiлася аддзяленне. Сёння створаны ўсе ўмовы для нармальнай работы медперсаналу. Тут ёсць усё неабходнае абсталяванне i сучасны санiтарны транспарт. Усе аўтамабiлi аснашчаныя электракардыёграфамi, дэфiбрылятарамi, iншай неабходнай апаратурай. I самае галоўнае — высокапрафесiйныя кадры. Сёння тут працаваць прэстыжна.

Калi будынак новага аддзялення хуткай медыцынскай дапамогi ў Гомелi вызначаецца зручнасцю, то адкрытае ў Дзень горада памяшканне цэнтральнай гарадской бiблiятэкi iмя Герцэна — сапраўднай раскошай, уласцiвай канцу ХIХ стагоддзя. Рэч у тым, што будынак, у якi пераехала ўстанова, дзе захоўваецца сёння 120 тысяч кнiжак на розных носьбiтах, гiстарычны. Намеснiк дырэктара цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы горада Гомеля Жанна Еўдачэнка расказвае, што ў пабудове спачатку размяшчаўся гарадскi клуб з публiчнай руска-яўрэйскай бiблiятэкай. Потым, пасля рэвалюцыi, клуб стаў савецкiм. У Вялiкую Айчынную будынак быў разбураны i аднаўляўся наноў. Доўгi час менавiта ў гэтым памяшканнi знаходзiўся гаркам партыi, а пасля — Iнстытут радыялогii. Сённяшнi iнтэр'ер бiблiятэкi максiмальна наблiжаны да гiстарычнага аблiчча. Праўда, у наяўнасцi яшчэ i ўсё неабходнае камп'ютарнае абсталяванне, без якога не абысцiся ў век сучасных тэхналогiй.

А яшчэ ў Гомелi ў дзень яго 867-годдзя стала больш на аднаго вулiчнага музыканта. Бронзавы "Катраншчык" таксама завiтаў з ХIХ стагоддзя ў адзiн са сквераў горада над Сожам. Скульптура Вячаслава Далгова, як i немудрагелiстая песенька катраншчыка, даступная ўсiм лiтаральна. Кожны можа падысцi, пакруцiць ручку катрынкi i — чакаць выканання загаданага жадання. Бiлет удачы гарантаваны.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Фота аўтара i БЕЛТА.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Тематические семинары, уроки и встречи пройдут в Минске во время акции "Неделя мира"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика