У Дняпры завялiся чужыя?

Источник материала:  

Магiлёўцы перадаюць адзiн аднаму чуткi пра страшыдлу. З вуснаў у вусны, з мабiльнiка на мабiльнiк. Горад запаланiў вiдэазапiс: на драўляным насцiле ляжыць нешта накшталт вялiкага малюска. У цуда-юда тыркаюць палкай, i яно махае хвастом i раздзiмае жабры. Калi сказаць шчыра, то вiдовiшча не надта прыемнае, тым больш што яно дапаўняецца расповедам пра жахлiвае здарэнне.

Маўляў, на Фацiнскiм залiве ў Магiлёве iстота атакавала мужчыну (цi то купальшчыка, цi то рыбака), якога даставiлi ў бальнiцу. Самыя "дасведчаныя" паведамлялi, што пачвара нiбыта прысмакталася да цела i нават прабiла шчупальцам лёгкае чалавека.

У Дняпры завялiся чужыя?Пагадзiцеся, што ўзнiкаюць асацыяцыi з вядомым фiльмам Рыдлi Скота "Чужы" альбо, яшчэ дакладней, з творам пiсьменнiка Роберта Хайнлайна "Куклаводы" пра iншапланетных паразiтаў, якiя прысмоктвалiся на спiны людзей i кiравалi iмi. Нешта падобнае, цi не так? Аднак у рэальнасцi аказалася, што падабенства ёсць толькi ў жанры. Гэта фантастыка!

Па-першае, магiлёўскiя медыкi не пацвярджаюць наяўнасцi пацыента, якi б пацярпеў на вадзе ад нейкай жывёлы. Па-другое, спецыялiсты ў справе аховы жывёльнага i раслiннага свету катэгарычна абвяргаюць чуткi пра дняпроўскага монстра. А праўда ў тым, што да Магiлёва дабраўся запiс, якi раней атрымаў вялiкую вядомасць у рускамоўным iнтэрнэце, i з падачы нейкага мясцовага жартаўнiка пайшоў у наш народ. Паводле пошукавых сiстэмаў Сеткi, вiдэа насамрэч зрабiлi больш за год таму ў расiйскiм Каменск-Уральскiм Свярдлоўскай вобласцi: людзi знайшлi iстоту ў рацэ Iсець i знялi на камеру мабiльнага тэлефона.

Пачварай быў шчыцень, вядомы прадстаўнiк сямейства маленькiх ракападобных класа жабраногiх. Гэта жывёлiна распаўсюджана на ўсiх кантынентах, акрамя Антарктыды. Яны добра жывуць у сырасцi i цемры: на берагах вадаёмаў i каля балот. Шчытнi, паведамляюць энцыклапедыi, нават больш старажытныя за вымерлых дыназаўраў, бо маюць унiкальную сiстэму выжывання. А цяпер iх утрымлiваюць нават у хатнiх акварыумах. Запiс з мабiльнага тэлефона робiць падманлiвае ўражанне аб памерах шчытня: падаецца, што гэта нешта не вельмi маленькае, хоць рэальныя памеры гэтай жывёлiны бываюць ад 2 да 12 сантыметраў. Страху дадалi шматлiкiя паведамленнi з інтэрнэту: прычым калi ў Екацярынбургу iнфармавалi пра напад шчытня на чалавека, то ў Чалябiнску тут жа абвяргалi прыдумку i параўноўвалi яе з легендай пра гiганцкага ўральскага полаза.

Карацей, страшная гiсторыя пра шчытня стала сёлета i магiлёўскай легендай. Але аматараў рыбалкi i плавання просяць не турбавацца: нi "чужых", нi "куклаводаў" на Магiлёўшчыне ўсё ж няма.

Алена Казлова.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Тематические семинары, уроки и встречи пройдут в Минске во время акции "Неделя мира"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика