Вадзяны

Источник материала:  

У вераснi, незалежна ад цёплага надвор'я, катэгарычна забаранялася купацца. Казалi, што вада ў гэты час набiрае "глыбiню", рыхтуецца да зiмовага спачыну. Акрамя гэтага баялiся "нашкодзiць" вадзяному, якi таксама ў гэты час "збiраецца адпачываць".

   Гаспадар рэк, азёраў i iншых вадаёмаў — вадзяны — злы дух, якi ў народзе насiў назву "вадзяны чорт". Лiчылася, дзе ёсць вада, там ёсць свой вадзяны. Прычым у адным вадаёме можа быць некалькi вадзяных, яны могуць жыць сем'ямi, сярод iх абавязкова будзе старэйшы, якому ўсе будуць падпарадкаваныя. Часцей за ўсё месцам iх жыхарства лiчылiся цiхiя, глыбокiя месцы, дзе жывуць донныя рыбы — шчупакi i самы.

   У народзе лiчылi, што вадзяны ўладарыць над усiмi рыбамi: можа пераманiць iх з суседняга вадаёма ў свой, цi наадварот, разагнаць па iншых вадаёмах; можа схаваць на глыбiнi, а можа падняць на паверхню. Рыбакi свята верылi ў тое, што вадзянога трэба задобрываць, каб ён вёў рыбу iм у сетку.

   Па народных уяўленнях, вадзяны з'яўляецца ахоўнiкам рыбакоў, пчаляроў i млынароў. Таксама iснуе шмат казак, у якiх распавядаецца пра тое, як яны ходзяць адзiн да аднаго ў госцi, i нават начуюць. Але калi вадзяны раззлуецца, то перш за ўсё яго злосць закране таго, хто блiжэй. Менавiта таму людзi, якiя залежалi ад воднай стыхii, iмкнулiся задобрыць вадзянога, папрасiць яго дапамогi ў сваiх справах: "Хто сябруе з вадзяным, у таго i дождж своечасова на полi, i рыбы ў сетках дастаткова".

   Ахвяраваннi i падарункi вадзяному прыносiлi на пачатку рыбалоўнага сезона, пры будаўнiцтве млына цi гацi. Акрамя таго, на год прыпадала некалькi такiх дзён: 16 красавiка, 22 мая, 26 верасня, 19 снежня.

   Паўсюдна лiчылася, што вадзяны, якi не атрымаў свайго падарунка, раззлаваўшыся, можа парушыць плацiну (гаць), зруйнаваць млын, парваць сетку цi нарабiць якой iншай бяды.

   Акрамя таго, вадзяны мог пакараць рыбака за тое, што той вырабляў сетку ў святочныя (а значыць, святыя) днi; калi рыбу вудзiлi ў тыя днi, калi гэта было забаронена; калi чалавек гучна размаўляў каля вады — турбаваў вадзянога.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Тематические семинары, уроки и встречи пройдут в Минске во время акции "Неделя мира"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика