Пасвячэнне ў чэкiсты

Источник материала:  

Урачыстая цырымонiя

У мемарыяльным комплексе "Дзяржынава" Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi адбыўся ўрачысты рытуал пасвячэння выпускнiкоў Iнстытута нацыянальнай бяспекi i шэрагу iншых вышэйшых навучальных устаноў у супрацоўнiкi органаў дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь.

Пасвячэнне ў чэкiстыПа традыцыi мерапрыемства прайшло на радзiме i ў дзень нараджэння — 11 верасня — заснавальнiка надзвычайнага камiтэта Фелiкса Дзяржынскага. Дарэчы, у мемарыяльным комплексе штодня працуе дом-музей — месца, дзе прайшлi дзiцячыя гады чэкiста. Паводле слоў навуковага супрацоўнiка "Дзяржынава" Уладзiмiра Шалькевiча, сюды рэгулярна прыязджаюць беларускiя i замежныя дэлегацыi. "Дзяржынскi — чалавек свайго часу, — кажа Уладзiмiр. — Разглядаць яго жыццё i дзейнасць з сучасных пазiцый складана — толькi ў кантэксце развiцця краiны. Размова iдзе пра фiгуру, у дачыненнi да якой не можа быць адназначнага меркавання. А пачаць гэту размову можна з таго, што Фелiкс нарадзiўся ў надзвычай адукаванай сям'i. У ёй выраслi васьмёра дзяцей, пяцёра з якiх — сыны — усе атрымалi вышэйшую адукацыю...".

На пачатку далучэння "маладняку" да афiцэрскай сям'i чэкiстаў старшыня Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь генерал-лейтэнант Вадзiм Зайцаў заўважыў: "Сёння многiя спрабуюць пераглядаць гiсторыю... Але я абавязаны падкрэслiць высокi прафесiяналiзм стваральнiка, арганiзатара органаў дзяржбяспекi, яго адданасць служэнню Айчыне ва ўмовах, якiя былi на той момант. Лепшыя традыцыi тых часоў мы з вамi будзем рэалiзоўваць на практыцы...". Паводле слоў старшынi камiтэта, веды, якiя атрымалi наваяўленыя чэкiсты, звязаны з новымi вiдамi бяспекi не толькi нашай дзяржавы, але i сусветнай бяспекi ў цэлым. Гэта ў першую чаргу веды ў галiне барацьбы з iнфармацыйнымi злачынствамi, кiбер-злачыннасцю i кiбер-тэрарызмам, у галiне разумення працэсаў, якiя адбываюцца ў iнфармацыйнай прасторы, у сетцы iнтэрнэт. "Вашы тэарэтычныя веды на практыцы паслужаць умацаванню бяспекi Беларусi, — сказаў Зайцаў. — Упэўнены, што ў сваёй дзейнасцi вы рэалiзуеце лепшыя традыцыi чэкiстаў".

Маладыя афiцэры, мiнчане Аляксей Сафонаў i Яўген Сiдараў, да ўрачыстага моманту прыняцця Кодэксу гонару i атрымання пасведчанняў ужо месяц адслужылi ў 8-м галоўным упраўленнi ўрадавай сувязi. "Мы адвучылiся ў расiйскай Акадэмii Федэральнай службы бяспекi, дзе якраз вывучалi камп'ютарную бяспеку, — расказваюць удзельнiкi пасвячэння. — На сёння пазнаёмiлiся з працоўным калектывам упраўлення, у якiм будзем працаваць, выконваць пастаўленыя перад намi задачы".

Аб адказнасцi за народ, краiну i яе будучыню нагадаў у сваiм вiтальным слове старшыня Мiнаблвыканкама Леанiд Крупец. Добрыя наказы далi прадстаўнiкi Савета афiцэрскiх сходаў i Беларускай грамадскай арганiзацыi ветэранаў КДБ "Гонар". Кiраўнiцтва Мемарыяльнага комплексу "Дзяржынава" i Цясноўскай СШ iмя Ф.Э. Дзяржынскага, што ў Стаўбцоўскiм раёне, атрымала напрыканцы цырымонii каштоўныя падарункi ад iмя камiтэта.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Стаўбцоўскі раён.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Тематические семинары, уроки и встречи пройдут в Минске во время акции "Неделя мира"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика