Як мы галiвудзiлi пад Эйфелевай вежай

Источник материала:  

Карэспандэнты "Звязды" Глеб ЛАБАДЗЕНКА i Яўген ВАЛОШЫН прыбылi ў Парыж, дзе спачатку iм ледзьве не выпусцiлi дух у арабскiм квартале. Але, пабачыўшы Елiсейскiя палi, яны вырашылi застацца тут яшчэ на дзень.

Як мы галiвудзiлi пад Эйфелевай вежай— Мы вельмi любiм Бразiлiю, гэта цудоўная краiна! — хорам адказалi яму карэспандэнты "Звязды", i адмiнiстратар працягнуў ключ з лiчбай "11".

...Карацей, учора зранку мы прачнулiся ў Парыжы. Не паспел абмеркаваць, цi не схадзiць апошнi раз у халяўную прыбiральню ў аўтобусе, як аўтобус спынiўся, i мiлая сцюардэса заваркатала, што была б радая бачыць нас зноўку.

Напiўшыся ў аўтобусе кавы, мы прагнулi пачаць экскурсiю па Парыжы з мясцовага ватэрклазэта.

— Напэўна, зараз не менш за 5 еўра каштаваць будзе... — пабразгваў манеткамi ў кiшэнi карэспандэнт Лабадзенка. Сум быў не беспадстаўны — зранку на французскай запраўцы самы танны пакет печыва каштаваў 2,20 еўра (8800 руб.), а бутэлечка халоднай какавы — 1,5 еўра (6000 руб.).

Раптам пасярод вулiцы мы пабачылi яе — як касмiчны карабель. З яе, зашпiльваючы прарэх, вывалiўся бомж. Запалiлася лямпачка "ачыстка", i прыбiральня зараўла як камбайн "Гомсельмаш" падчас жнiва. "Свабодна" — дзынкнуў званочак.

— Няўжо задарма? — недаверлiва агледзеў цуда-прыбiральню карэспандэнт Валошын, шукаючы дзюрачку для грошай. Аднак дзверы адчынiлiся — i мы пабачылi чысцюткую бясплатную прыбiральню сярод ажыўленай парыжскай вулiцы.

Спачатку вырашылi завезцi рэчы ў гатэль. Знайсцi яго было нялёгка. Ведаеце, колькi станцый у парыжскiм метро? 284! У Мiнску, дзе 25 станцый метро, заблукаць значна цяжэй. А тут, каб праехаць якiя 4 станцыi (па розных лiнiях) i выйсцi на двор, мы змарнавалi больш за гадзiну. Урэшце, каб знайсцi выхад на бульвар дэ ля Шапэль, мы звярнулiся па дапамогу да палiцыянтаў.

Выбраўшыся з егiпецкай няволi, урэшце знайшлi патрэбны гатэль. Дарогаю карэспандэнт Лабадзенка здзейснiў даволi выгадны набытак — новую сумку на колах. Каштавала яна спачатку 60 еўра. Давялося расказаць прадаўцам, што мы з далёкай Беларусi, i каб набыць у iх гэтую сумку, праехалi 2000 кiламетраў. Праз 10 хвiлiн актыўнага гандлю кошт знiзiўся да 27 еўра. Тады ў ход пайшоў казырны аргумент.

— Зыс iз беларусiан чоколэт "Альёнка", iт iс прэзэнт фо ю! — дастаў карэспандэнт Лабадзенка мiнскiя запасы з валiзы. Прадаўцы-арабы не вытрымалi псiхалагiчнай атакi, i за 25 еўра сумка пайшла з малатка.

Той самы бульвар дэ ля Шапэль, дзе мы спынiлiся ў гатэлi, — гэта той яшчэ раёнчык. Далiбог, калi прагульвалiся па iм першы раз, нас ледзь не затапталi арабы. Усё праз тое, што карэспандэнт Лабадзенка "красамоўна" сфатаграфаваў жабрачку.

— Хэй, хэй, хэй! Навошта яе фатаграфуеш?! — адразу ж закрычала зграя арабаў i кiнулася да нас з кулакамi. Высветлiлася, што жабракоў у Парыжы апякае "страха".

Карэспандэнт Лабадзенка зарыентаваўся iмгненна, сцёр "жабрачку" (каб узнавiць фотаздымак дома) i ўжо было палез у кiшэню па "Алёнкi", але абышлося.

— Каб вы спруцянелi!.. — хапаўся за галаву карэспандэнт Валошын. — Палыч, куды ты мяне прывёз? Ледзь кiшкi не выпусцiлi! Дзе мы? У <І>Шанхаi, у Каракасе?! Цi ў Парыжы?..

Вулiцы раёна i сапраўды забiтыя ўсiмi калiбрамi арабаў, азiятаў,цемнаскурых. На пятнаццаць цёмных — адзiн еўрапеец. А ў вiраваннi тысяч людзей заторы здараюцца нават на ходнiках.

— Валошын, рыхтуйся, гэта можа чакаць i нас! — вылупiў вочы карэспандэнт Лабадзенка, паглядаючы на чорную як смоль мацi з пяццю дзецьмi. — Такiх мамачак тут як дрэваў у Белавежскай пушчы!..

Кошты ў мясцовых арабскiх кавярнях самыя танныя — ад аднаго еўра за смажаны ў аднагадовым алеi пончык. Каб пад'есцi ў больш-менш прыстойнай рэстарацыi — рыхтуй не менш за трыццаць еўра. Карэспандэнты "Звязды" пра гэта ведалi i загадзя набылi ў Празе кiлбасу, кансервы i хлеб.

Знайсцi лавачку, каб з'есцi гэта, — справа нялёгкая. Лавачкi, як i дрэвы, у гэтым раёне варта заносiць у Чырвоную кнiгу. Абедаць давялося на аўтобусным прыпынку, поруч з цемнаскурай двухцэнтнернай негрыцянкай. Тая голасна абмяркоўвала з дачкой, дзе б тут набыць таннейшы гамбургер. Пад'елi, уладкавалiся ў гатэлi, дапiлi пражскае пiва — i ў горад!..

Я гатовы ляжаць тут вечна!

— Скажыце, а як праехаць...

— Другая лiнiя метро, затым на станцыi Шарль дэ Голь пераходзiце на шостую, колькi прыпынкаў — i вы ля Эйфелевай вежы, — завучана выпалiў адмiнiстратар гатэля.

Ведаеце, Эйфелева вежа чароўная!.. Мы сотнi разоў бачылi яе на фота, па тэлевiзары — i вобраз яе здаваўся ўжо замыленым. Аднак якая яна велiчная, вытанчаная i шляхетная ў сапраўднасцi! Сёлета якраз адзначаецца 120-годдзе вежы, i мы, разявiўшыся, шчыра не разумелi, як можна было стварыць такое хараство ажно ў пазамiнулым стагоддзi, без сучасных тэхналогiяў i прыладаў. А яшчэ дзiвiлiся, як можна было ненавiдзець вежу (а напачатку ў парыжанаў так i было) i нават хацець зруйнаваць яе! Густаву Эйфелю давялося адстойваць свой твор, зрабiшы там рэстарацыю — каб даказаць практычную неабходнасць вежы.

Славуты Гi дэ Мапасан называў вежу "скручанымi разам жалезнымi балванкамi". Але аднойчы яго заспелi ў рэстарацыi "Жуль Верн" на трэцяй платформе вежы. На пытанне, што ён робiць у ненавiсным будынку, Мапасан адказаў: "Гэта адзiнае месца, адкуль не вiдаць гэтае брыдоты".

Нам вежа брыдотаю не падалася. Пасноўдалiся ля ейных падмуркаў, прайшлiся далей, сфатаграфавалiся. На газоне Марсавага поля сядзела i ляжала моладзь.

— Я гатовы ляжаць тут вечна! — завалiўся на траву карэспандэнт Валошын.

— А я — фоткаць яе! — мяняў па чарзе аб'ектывы карэспандэнт Лабадзенка.

Мы пачалi абмяркоўваць, што добра было б зладзiць тут пiкнiк — бо ўсе наўкол нешта жуюць i п'юць. Ажно як пачулi над вухам: "Пiва, вiно!.. Пiва, вiно!.."

— Хаў мач? — падняў галаву Валошын.

— Спэшылi фо ю! — падскочыў ад радасцi араб з торбачкай. — 5 еўра пляшка пiва, 10 еўра пляшка вiна!

Мы пераглянулiся i адказалi арабу: "Дорага".

— Спецыяльная знiжка! — усмiхнуўся, як усурыйскi тыгр, той. — Дзве пляшкi пiва за 6 еўра!

Мы выцягнулi з кiшэнi 5 еўра i запыталiся, цi згодны ён на такi бартэр. Ён быў нават вельмi згодны. Пiва "Хайнiкен" было смачнае i, галоўнае, халоднае.

Мы ляжалi ля Эйфелевай вежы, пацягвалi добрае пiва, палiлi гаванскую цыгару — i абмяркоўвалi тое, што дзень скончыўся ў цэлым няблага.

Дарэчы, кожную гадзiну на вежы, якая i так свецiцца ў цёмны час, запальваюцца 20 тысяч лямпачак роўна на 10 хвiлiн. Сфатаграфаваць гэта цяжка, але глядзець — адна асалода! Налюбаваўшыся, вырашылi скончыць дзень ля Трыумфальнай аркi i адным вокам пабачыць славутыя Елiсейскiя палi.

...У гатэлi высветлiлася, што нашыя суседкi — зусiм не бразiльскiя валейбалiсткi, а мiлыя польскiя студэнткi Агата i Марта. Наш пражскi хлеб i паштэт склалi сцiплую вячэру, а старадарожская самагонка стварыла патрэбны настрой.

Дабранач, шаноўныя чытачы!..

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, Яўген ВАЛОШЫН.

Прага-Парыж.

(Працяг будзе.)


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Тематические семинары, уроки и встречи пройдут в Минске во время акции "Неделя мира"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика