Сусветны крызiс узнiк не на пустым месцы

Источник материала:  

Сёння спаўняецца роўна год пасля таго, як фiнансавы гiгант банк Lehman Brothers аб'явiў аб банкруцтве, што прывяло да абвалу амерыканскага рынку i надыходу найбуйнейшага крызiсу. У свеце гэты дзень называюць афiцыйным пачаткам "Вялiкай Рэцэсii". Хаця не ўсе эксперты схiльныя менавiта 15 верасня аб'яўляць датай пачатку глабальнага крызiсу. У прыватнасцi, вядомы эксперт, намеснiк дырэктара Цэнтра сiстэмнага аналiзу i стратэгiчных даследаванняў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Георгiй Грыц лiчыць гэтую дату дастаткова ўмоўнай.

— Таму што крызiсу, якi называюць глабальнай рэцэсiяй цi сусветным крызiсам, — тлумачыць эксперт, — папярэднiчала чарада крызiсаў, якiя не спынялiся. Гэта i крызiс высокатэхналагiчных кампанiй у першыя гады новага стагоддзя, i iпатэчны крызiс у ЗША, якi з'явiўся штуршком для глабальнага i пачаўся не ў 2008 годзе, а раней, калi былi дастаткова ясныя сiмптомы. Дзесьцi з другога паўгоддзя мiнулага года, сапраўды, ён фактычна стаў сусветным крызiсам i прывёў да масавых абвалаў фондавых рынкаў, банкруцтва банкаў, гандлёвых войнаў. Гэта значыць, не было пад'ёму, агульнага росквiту — i раптоўна, на пустым месцы, узнiк крызiс.

— Што датычыцца ацэнкi крызiсу, то, як мне падаецца, дастаткова шчыра выказаўся наконт гэтага Джордж Сорас, якога некаторыя называюць аналiтыкам, экспертам, а iншыя — фiнансавым спекулянтам. Ён расцэньвае цяперашнi крызiс не проста як падзенне рынку iпатэчнага жылля, а фактычна як канец 60-гадовага перыяду развiцця сусветнай сiстэмы неалiберальнай эканомiкi, заснаванай на глабалiзацыi i на двух стаўпах — сучаснай сiстэме крэдытавання, у тым лiку фiзiчных i юрыдычных асобаў, i долары як сусветнай валюце рэзерваў. Стан, якi сёння нагадвае сусветная грашова-крэдытная сiстэма, Сорас параўнаў з калапсам савецкай сiстэмы: нi тады, нi зараз людзi не разумеюць, чаму гэта адбылося i што будзе ў вынiку. Вось такi ў чорна-белых танах прагноз.

— За крызiсны год прайшло некалькi самiтаў "вялiкай дваццаткi", на якiх лiдары краiн-удзельнiц узялi на сябе шэраг антыкрызiсных абавязацельстваў. Пасля кожнага з iх сусветную грамадскасць iнфармуюць аб тым, што на сустрэчы дасягнутыя важныя рашэннi, якiя датычацца фiнансавай стабiльнасцi. Тым не менш пра iстотнае паляпшэнне сiтуацыi казаць пакуль не выпадае.

— На самiтах G20 прымаюцца дастаткова традыцыйныя антыкрызiсныя захады, сярод якiх, напрыклад, заклiк да ўрадаў адмовiцца ад пратэкцыянiзму на нацыянальным узроўнi, а таксама менш знакавыя, напрыклад, барацьба з афшорамi, з чыноўнiкамi банкаў, каб апошнiя не атрымлiвалi прэмiяльных. Аднак будзем шчырымi, адна рэч — размовы, а iншая — што зроблена рэальна. Напрыклад, той жа пратэкцыянiзм як працягваўся, так i працягваецца. Я мяркую, што пакуль не адбудзецца цыкл грамадскага абнаўлення сiстэмы грашова-крэдытных адносiнаў — ад крэдытавання да вытворчасцi i збыту (эканамiчная тэорыя паказвае, што гэты цыкл у залежнасцi ад вiдаў прадукцыi займае 2-3 гады), найблiжэйшае паляпшэнне сiтуацыi наўрад цi можна будзе назiраць. Хутчэй за ўсё, сёння трэба весцi гутарку не пра тое, што ўраган прайшоў, а пра тое, што спынiлася менавiта катастрафiчнае падзенне, i цяпер размова iдзе пра стагнацыю сусветнай эканомiкi, на працягу якой, магчыма, за год-два будуць выпрацаваны нейкiя новыя iнструменты.

Айчыннай жа эканомiцы ў прынцыпе не былi ўласцiвыя, магчыма, шэраг недахопаў, якiя з'явiлiся першапрычынай крызiсу, у прыватнасцi, адсутнiчалi гiпертрафаваныя спекулятыўныя фiнансавыя рынкi. З аднаго боку, нас заўсёды папракалi замежныя эксперты, што гэта дрэнна, а з iншага — дзякуючы захаванню рэальнага сектара, абвалу не адбылося. Iншая рэч, што ў нас доля экспарту складае 65 працэнтаў ад ВУП. Таму падзенне сусветнай эканомiкi непасрэдна ўплывае на экспартную дзейнасць беларускiх прадпрыемстваў, i апошняе, як наступства, уплывае на эканамiчны стан Беларусi. Таму нешта трэба рабiць. I Урад прыняў тут шэраг захадаў: маецца на ўвазе лiбералiзацыя, падтрымка банкаўскага сектара, грашова-крэдытнай сiстэмы ў цэлым, падтрымка рэальнага сектара. Разам з тым, неабходная доўгатэрмiновая стратэгiя ў пасткрызiсны перыяд, таму што той эканомiкi, якая была ў 2007-2008 гадах, проста не будзе. Трэба казаць пра выпрацоўку новай доўгатэрмiновай стратэгii, i яна на ўзроўнi ўказа кiраўнiка дзяржавы вызначаная — гэта iнавацыйная эканомiка. Але трэба дакладна разумець, што iнавацыйны цыкл для прамысловасцi складае 5-7 гадоў. У нас такога часу, на жаль, няма. Таму павiнна быць дакладна выпрацаванае на ўзроўнi канкрэтных планаў стварэнне сапраўды новых вытворчасцяў, менавiта пятага пакалення. Як гэта нi сумна, неабходна вызначыць пункты росту, гэта значыць, сёння, ва ўмовах дэфiцыту крэдытных рэсурсаў, дапамагчы ўсiм прадпрыемствам, усiм галiнам немагчыма. Я упэўнены, што неабходна вызначыць галiны, якiм трэба аказваць прыярытэтную фiнансавую падтрымку. I падтрымку дзяржавы, таму што сёння ва ўмовах глабалiзацыi iдзе канкурэнцыя не на ўзроўнi асобных кампанiй, а на ўзроўнi дзяржаўнага прыватнага партнёрства. I вось гэтыя прыярытэты неабходна вызначаць як мага хутчэй. З майго пункту гледжання, выпрацоўка менавiта доўгатэрмiновай пасткрызiснай стратэгii з'яўляецца несумненным прыярытэтам як Адмiнiстрацыi, так i Урада Беларусi.

Iгар ШЧУЧЭНКА.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Тематические семинары, уроки и встречи пройдут в Минске во время акции "Неделя мира"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика