Здымаюцца цягнiкi

Источник материала:  

У найблiжэйшыя некалькi дзён у раскладзе руху Беларускай чыгункi часова будуць скасаваны асобныя цягнiкi.

Так, паводле iнфармацыi Мiнскага аддзялення, 14 i 16 верасня цягнiк Магiлёў — Орша адпраўленнем у 13.17 прызначаецца ў рух Шклоў — Орша. Адпраўленне са Шклова ў 14.14 i далей згодна са сваiм раскладам.

10, 14 i 16 верасня электрычка Мiнск-Пасажырскi — Маладзечна адпраўленнем у 11.11 курсiраваць не будзе. Здымаецца 9 верасня i электрацягнiк Маладзечна — Мiнск адпраўленнем у 11.09. 9 верасня не будзе электрычак: Мiнск-Пасажырскi — Асiповiчы адпраўленнем у 14.03 i Асiповiчы — Мiнск-Пасажырскi адпраўленнем у 13.33. 10, 14 i 16 верасня не будзе курсiраваць электрацягнiк Маладзечна — Мiнск адпраўленнем у 12.46.

15 i 17 верасня здымаюцца электрычкi Мiнск-Пасажырскi — Маладзечна адпраўленнем у 12.40 i Маладзечна — Мiнск адпраўленнем у 13.50. 16 верасня не будзе цягнiка Шклоў — Магiлёў адпраўленнем у 12.51. А 18 верасня цягнiк Орша — Магiлёў адпраўленнем у 8.55 прызначаецца ў рух па маршруце Орша — Копысь. Адпраўленне з Копысi ў 10.13.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

←Французский пенсионер разбился в Альпах на угнанном самолете и остался жив

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика