хто што сказаў...

Источник материала:  

Чэслаў Шульга,

намеснiк мiнiстра спорту i турызму (пра развiццё транспартнай iнфраструктуры Беларусi):

— Нiводная буйная рака краiны не выкарыстоўваецца ў поўным аб'ёме з пункту гледжання развiцця турыстычных паслуг. Неабходна ў самы блiжэйшы час распрацаваць не менш за дзесяць экскурсiйных маршрутаў цi абнавiць ужо наяўныя з улiкам воднага транспарту. Нам трэба выкарыстоўваць магчымасцi нашых буйных рэк, такiх, як Днепр, Дзвiна, Нёман i iншых, для прыцягнення ў краiну дадатковых патокаў турыстаў.

Андрэй Шаўчэнка,

нападаючы зборнай Украiны i кiеўскага "Дынама" (пра сённяшнi футбольны матч Беларусь — Украiна):

— Вельмi добры лiк у гульнi з камандай Андоры атрымаўся, але наперадзе нас чакае самы важны матч — з беларусамi. Я ўпэўнены, што будзе вельмi сур'ёзная гульня. Беларусы iмкнулiся нiколi нам нi ў чым не саступаць, таму з iмi будзе вельмi прынцыповы матч.

Вiктар Чарнамырдзiн,

прадстаўнiк прэзiдэнта Расii па пытаннях эканамiчнага супрацоўнiцтва з дзяржавамi Садружнасцi (пра магчымасць увядзення адзiнай валюты ў краiнах СНД):

— СНД у будучынi прыйдзе да стварэння адзiнай валюты. Мы павiнны да гэтага прыйсцi. Пэўна, прыйдзем. На ўсё свой час. Але расiйскi бок не мае намеру навязваць iншым удзельнiкам Садружнасцi гэтую iдэю. Мы нiкому яе i раней не навязвалi. Я гляджу, што i сёння наша кiраўнiцтва гэту iдэю нiкому не навязвае.

Ларыса Камарова,

начальнiк упраўлення гандлю i паслуг Мiнгарвыканкама (пра будаўнiцтва новых гандлёвых цэнтраў у сталiцы):

— У найблiжэйшыя некалькi гадоў у сталiцы запланавана адкрыццё цэлай серыi гiпермаркетаў — у Чыжоўцы, мiкрараёне Каменная Горка, на праспектах Незалежнасцi i Пераможцаў. А вось традыцыйныя рынкi паступова сыходзяць, зжываюць сябе. Мiнгарвыканкам настойвае на тым, каб да гэтага тэрмiну ўсе мiнскiя рынкi былi прыведзены ў парадак i ператварылiся ў сучасныя гандлёвыя прадпрыемствы.

Уладзiмiр Навумаў,

былы мiнiстр унутраных спраў, старшыня Федэрацыi хакея Беларусi (пра тое, што неабходна рабiць, каб перамагчы хабарнiцтва):

— Для пераадолення апiсаных з'яў неабходна, каб усе члены грамадства займалi аднолькавую пазiцыю. На мой погляд, супрацоўнiкi ДАI будуць браць хабар да таго часу, пакуль яго не перастануць даваць.

 

 

←Французский пенсионер разбился в Альпах на угнанном самолете и остался жив

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика