У Беларусi павысяць аплату працы вучоных — удзельнiкаў важнейшых даследаванняў i перспектыўных распрацовак
Адпаведны ўказ № 441 "Аб дадатковых мерах па стымуляваннi навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi" Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 7 верасня. Указам прадугледжваецца прымяненне пры аплаце працы работнiкаў, якiя непасрэдна выконваюць найбольш значныя для Беларусi навуковыя даследаваннi i распрацоўкi, тарыфнай стаўкi, устаноўленай Саветам Мiнiстраў для аплаты працы работнiкаў арганiзацый, што фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, з улiкам павышаючага каэфiцыента да 2,5. Кiраўнiкам навуковых арганiзацый НАН Беларусi, што фiнансуюцца з бюджэту, прадастаўляецца права накiроўваць да 15 працэнтаў сродкаў фонду заработнай платы арганiзацый на павышэнне да 200 працэнтаў тарыфных акладаў работнiкаў, якiя непасрэдна выконваюць работы па вырашэннi перспектыўных навукова-тэхнiчных i сацыяльна-эканамiчных праблем. Навуковым арганiзацыям НАН Беларусi, што фiнансуюцца з бюджэту, у якiх аб'ём навукова-даследчых, доследна-канструктарскiх i тэхналагiчных работ па дагаворах, што фiнансуюцца з пазабюджэтных крынiц, складае больш за 40 працэнтаў, прадастаўляецца права самастойна ўстанаўлiваць у межах гэтых сродкаў памер тарыфнай стаўкi першага разраду, але не больш як з двухразовым яе перавышэннем. Кiраўнiкi навуковых арганiзацый НАН Беларусi, што фiнансуюцца з бюджэту, надзяляюцца правам устанаўлiваць штомесячныя ўзнагароджаннi работнiкам, якiя забяспечваюць рэалiзацыю навукова-тэхнiчнай прадукцыi i работ на экспарт, у працэнтных адносiнах да сродкаў, атрыманых ад iх рэалiзацыi, без абмежавання гэтага ўзнагароджання максiмальнымi памерамi.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.