У Мiнгарвыканкаме прапаноўваюць зрабiць больш жорсткай адказнасць за даўгi па аплаце камунальных паслуг
08.09.2009
—
Новости Общества
У Мiнгарвыканкаме прапаноўваюць унесцi змяненнi ў заканадаўства, якiя зробяць больш жорсткай адказнасць за даўгi па аплаце камунальных паслуг. У iх лiку вылiчэнне з зарплаты i iншых крынiц даходаў неплацельшчыкаў звыш 50 працэнтаў на пагашэнне пратэрмiнаванай запазычанасцi. Акрамя таго, прапаноўваецца скарацiць тэрмiн вынясення папярэджання аб высяленнi да аднаго месяца (цяпер, згодна з заканадаўствам, даўжнiкоў папярэджваюць аб маючым адбыцца высяленнi за 3 месяцы).
Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мiнск—Навiны".