Бабiна лета будзе валадарыць да выхадных

Источник материала:  

На гэтым тыднi чакаецца спакойнае сонечнае надвор'е без ападкаў, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

У сераду 20—26 цяпла. У чацвер уначы 7—13, удзень — 20—25 градусаў. У пятнiцу захаваецца сонечнае надвор'е. Уначы 7—14, удзень 18—24. У асобных раёнах у суботу i нядзелю чакаюцца невялiкiя кароткачасовыя дажджы. Крыху пахаладае. У выхадныя ўначы 6—13, удзень у суботу 16—22, у нядзелю 14—20.

Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у першы дзень наступнага тыдня да нас завiтаюць паўночныя вятры i стане яшчэ крыху халадней. Удзень у панядзелак чакаецца тэмпература ў межах 12—18 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

←Французский пенсионер разбился в Альпах на угнанном самолете и остался жив

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика