...

Источник материала:  

 У Жодзiне (Мiнская вобласць) у iзалятары часовага ўтрымання памёр затрыманы, перадае БЕЛТА. У затрыманага за дробнае хулiганства 47-гадовага жыхара горада рэзка пагоршыўся стан здароўя. Мужчына памёр у прысутнасцi брыгады "хуткай дапамогi". Прычына смерцi вызначаецца.

У Оршы мiлiцыя затрымала грамадзянiна Расii, якi расшукваецца за забойства ў Грозным. 24-гадовы расiянiн быў затрыманы беларускай мiлiцыяй у цягнiку Масква-Брэст. Жыхар Смаленка вышукваўся за наўмыснае забойства.

 14 кароў трапiлi пад два цягнiкi ў Полацкiм раёне. Здарэнне адбылося ў ноч з 6 на 7 верасня паблiзу вёскi Гараны з iнтэрвалам у 45 хвiлiн. Грузавымi цягнiкамi былi збiтыя каровы, што належалi СВК "Гараны-Агра". Затрымка ў руху склала 30 хвiлiн. Цеплавозам прычыненыя тэхнiчныя пашкоджаннi. Тушы кароў перададзеныя прадстаўнiкам СВК. Высвятляюцца прычыны, па якiх каровы трапiлi на чыгуначнае палатно.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Французскi гросмайстар расiйскага паходжання Уладзiслаў Ткачоў на турнiры ў iндыйскай Калкаце (былая Калькута) саступiў мясцоваму шахматысту Правiну Кумару пасля 11 хадоў у партыi. Ткачоў, якi прыбыў на гульню ў нецвярозым стане, заснуў i праспаў свой чарговы ход. Гросмайстар быў настолькi п'яны, што з цяжкасцю мог сядзець у крэсле. Пасля некалькiх хадоў ён задрамаў, паклаўшы галаву на стол. Арганiзатары турнiру паспрабавалi разбудзiць майстра, аднак спробы былi безвынiковымi, i праз паўтары гадзiны пасля пачатку сустрэчы Ткачову было прысуджана тэхнiчнае паражэнне. Ён атрымаў папярэджанне ад арганiзатараў турнiру, аднак не быў дысквалiфiкаваны i працягне выступленнi. Ён лiчыцца адным з вядучых шахматыстаў Францыi.

 

 

←Подписан указ президента о стимулировании научной, научно-технической и инновационной деятельности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика