Касулi за... 42 мiльёны
Карова ўспудзiлася — гаспадыня
памерла
У Баранавiцкай бальнiцы памерла 75-гадовая жанчына з
в. Малыя Лукi.
Гаспадыня вечарам пайшла даiць сваю карову. Рагуля па нейкая прычыне ўспудзiлася i цяжка траўмавала жанчыну. У бальнiцы параненая праляжала 24 днi.
Сымон Свiстуновiч.
Загiнуў
у калектарным калодзежы
Работнiк аднаго будаўнiчага трэста Мiнска смяротна траўмаваны пры падзеннi ў калектарны калодзеж у Ленiнскiм раёне сталiцы.
Як паведамiлi рэдакцыi ў РАУС Ленiнскага раёна горада, здарэнне адбылося на вулiцы Маякоўскага, дзе брыгада рабочых ажыццяўляла рэканструкцыю моста цераз раку Лошыцу. У гэты вечар, пасля працоўнага дня, будаўнiкi адпачывалi ў вагончыку, дзе i распiвалi спiртное. Адзiн з iх пакiнуў бытоўку, каб падыхаць свежым паветрам, але ў вынiку трапiў у калектарны калодзеж i загiнуў. Зараз пракуратура раёна сталiцы ажыццяўляе праверку па факце гiбелi будаўнiка.
Сяргей ПАЛІНIН.
Любiў каву
з каньяком,
а працаваць не любiў
23-гадовы брастаўчанiн. Таму ў краме "Брэст-сэрвiс" на ўскраiне горада ўкраў 5 бутэлек каньяку i 12 бляшанак кавы. Але неўзабаве быў затрыманы нарадам "Аховы". Адказнасць грамадзянiну пагражае сур'ёзная, тым болей, што ён ужо меў праблемы з законам з-за крадзяжу.
Яна СВЕТАВА.
Свайго ж хапае!
На аўтамагiстралi каля в. Чарняны Маларыцкага раёна памежнiкi i мiлiцыянеры затрымалi "Мазду-323", на якой жыхар Мiнска перавозiў трыкатажныя вырабы i абутак. На iмпартны тавар коштам больш як 72 млн рублёў дакументаў не было.
У гэтым жа раёне, але каля
в. Гайнаўка тармазнулi i прадпрымальнiцу з Гродна з iмпартным абуткам i адзеннем
на 61 мiльён рублёў. Тавар канфiскавалi.
Узяў i прадаў
Сустрэлiся два жыхары Брэста, каб аформiць здзелку — адзiн прадаваў "Мерседэс", а другi купляў. Пакупнiк шляхам ашуканства завалодаў аўтамашынай коштам 10 тыс. долараў, а затым па фальшывай даверанасцi прадаў яе i грошы паклаў сабе ў кiшэню.
Машыну знайшлi, а ашуканца... не.
Злашчасная перадача
Непадалёк ад Брэста знайшлi мёртвага механiзатара ААТ "Будтрэст". Пры запуску рухавiка пагрузчык стаяў на перадачы. Рухавiк завёўся i пагрузчык наехаў на 45-гадовага механiзатара.
Утапiўся?
У мелiярацыйнай канаве, якая знаходзiцца побач з в. Аснежыцы Пiнскага раёна, знайшлi труп пастуха ААТ "Аснежыцкае".
Нiякiх прыкмет гвалту на целе мёртвага не выяўлена. Вядзецца праверка.
Сымон Свiстуновiч.
Падзяка за службу
i бульбу
У аддзеле Дэпартамента аховы Кастрычнiцкага раёна Магiлёва ва ўрачыстых абставiнах атрымалi афiцыйныя падзякi чатыры супрацоўнiкi. Капiтана мiлiцыi Аляксандра Сiдарэнку, маёра Вiталя Церашкова, прапаршчыка Юрыя Карабоўскага i сяржанта Дзянiса Нiкалаенку адзначылi за вяртанне сельскай гаспадарцы амаль тоны скрадзенай з поля бульбы i затрыманне зладзеяў.
23 жнiўня ўначы ў аддзел аховы паступiла iнфармацыя ад вартаўнiка фiрмы "Вейна" пра тое, што нейкiя людзi на полi самавольна капаюць бульбу. Група затрымання разам са службовым сабакам спынiла "харчовы абоз" — дзве фурманкi з 25 мяхамi бульбы, а потым затрымалi i шасцярых удзельнiкаў несанкцыянаванай копкi, якiя разбеглiся ўначы.
За аператыўныя дзеяннi супрацоўнiкi аховы атрымалi падзякi ад начальнiка Магiлёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Аляксандра Ракусава i кiраўнiцтва фiрмы "Вейна".
Iлона Iванова.
Парушальнiку — грамадскiя работы
За незаконную здабычу рыбы ў перыяд забароны на яе лоўлю, здзейсненую паўторна на працягу года, мiнскi гарадскi суд прызначыў браканьеру пакаранне ў выглядзе грамадскiх работ тэрмiнам на 240 гадзiн.
За падобнае правапарушэнне i нанясенне прыродным рэсурсам урону ў буйным памеры па рашэннi Рагачоўскага суда iншы аматар "рыбалкi" мусiць заплацiць штраф у памеры 3,5 мiльёна рублёў, а таксама кампенсаваць урон на суму, большую за 3,1 мiльёна рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА.