Каб не апынуцца на задворках гiсторыі
Рэха публiкацыi
На артыкул "Пад крыламi Перамогi" ("Звязда", 25.08.09 г.) адгукнулiся чытачы,
а гэта значыць, што людзi неабыякавыя да нашай гiсторыi. Так, Грунвальдская бiтва
адбылася вельмi даўно, але цi павiнны мы з гэтай прычыны забываць яе?
— Гiсторыю не выбiраюць i не абмяжоўваюць яе нейкiм перыядам. I чаму мы павiнны забыць, што пад Грунвальдам палягла палова войска Вялiкага Княства. Робiм выгляд, быццам бы гэтай слаўнай Перамогi ў нашай гiсторыi не было, — сказаў былы настаўнiк з в. Сталовiчы Баранавiцкага раёна Аркадзь Комар.
— сказаў былы настаўнiк з в. Сталовiчы Баранавiцкага раёна Аркадзь Комар.У савецкi час да гiсторыi быў класавы падыход. Тады нейкi яе перыяд прапускалi цi трактавалi на свой лад, i далёка не ўсё было праўдай. Для Беларусi не прымальны, я лiчу, i чыста рэлiгiйны падыход. Вось караля Ягайлы, якi даў Брэсту магдэбургскае права, няма на помнiку, усталяваным сёлета ў Брэсце. Маўляў, ён быў каталiком i праваслаўны народ, быццам бы, гэтага не зразумее. Калi мы i далей будзем прытрымлiвацца такога погляду, то павiнны будзем увогуле паставiць кропку на нашай гiсторыi.
А хто былi Францiшак Скарына, Мiкола Гусоўскi, Сымон Будны, Янка Купала? Гэты пералiк выбарачны, каб толькi напомнiць, што Беларусь нельга звесцi да нейкай адной канфесii. Наша краiна, у гэтым плане, разнастайная i талерантная — няхай i надалей будзе такой. Усё што працуе на Беларусь, на ўмацаванне яе дзяржаўнасцi, мы павiнны падтрымлiваць. Расцягванне ж нашай незалежнасцi па палiтычных, рэлiгiйных i нацыянальных закутках непрымальнае ў прынцыпе. Пад Грунвальдам аб'ядналiся палякi, лiцвiны (беларусы), рускiя, татары... i там не пыталiся, хто пад якiм крыжам цi без яго.
Мiхаiл Лiцкевiч з Лiды звярнуў увагу на наступны момант.
звярнуў увагу на наступны момант.— Я доўгi час працаваў канструктарам i думаю, што асаблiвую ўвагу неабходна звярнуць на ўмацаванне крылаў. На такой вышынi моцныя парывы ветру могуць сарваць лёгкую канструкцыю. Мы бачым, як у час буры валяцца рэкламныя шчыты... А сама iдэя помнiка прыцягвае ўвагу, здаецца, падобнага ў нас няма. I калi помнiк, прысвечаны Перамозе пад Грунвальдам, ставiць, то трэба гэта зрабiць у Лiдзе — каля замка.
Безумоўна, тэхнiчныя праблемы ёсць, тым больш што крылы павiнны быць iмклiвымi ды лёгкiмi, але ж у нас ёсць i спецыялiсты. А вось наконт таго, дзе ставiць, то тут прапаноў хапае.
Чытач з Косава Iвацэвiцкага раёна быў першым, хто патэлефанаваў i прапанаваў усталяваць гэты помнiк каля Слонiма, калi ехаць на Зэльву. На яго думку, для гэтага там цудоўнае месца, ды i Слонiмская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бiтве.
быў першым, хто патэлефанаваў i прапанаваў усталяваць гэты помнiк каля Слонiма, калi ехаць на Зэльву. На яго думку, для гэтага там цудоўнае месца, ды i Слонiмская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бiтве.— Калi ўжо ставiць такi манумент, то толькi ў Брэсце i для гэтага ёсць важкая падстава. Менавiта тут Ягайла i Вiтаўт падпiсалi пагадненне аб сумесным выступленнi супраць Тэўтонскага ордэна, — выказаўся брастаўчанiн Вiталь Коўш, — добра, што 600-годдзе Грунвальдскай бiтвы ўспомнiла "Звязда". Калi мы не хочам увайсцi ў гiсторыю з параднага, то застанёмся на яе задворку.
— выказаўся брастаўчанiн Вiталь Коўш, — добра, што 600-годдзе Грунвальдскай бiтвы ўспомнiла "Звязда". Калi мы не хочам увайсцi ў гiсторыю з параднага, то застанёмся на яе задворку.А вядомы нашым чытачам дырэктар фонду "Любчанскi замак" Iван Пячынскi ("Звязда", 29.08.09 г.) прапанаваў, каб у наступным годзе ва ўсiх гарадах Беларусi былi ўсталяваны памятныя знакi, чые харугвы былi пад Грунвальдам.
— Хiба мы не маем памяцi?! I калi мы не адзначым перамогу пад Грунвальдам, то, напэўна, так яно i ёсць. Не будзем забываць, што Навагрудак быў сталiцай Вялiкага Княства Лiтоўскага, i дзе стаяць манументу, як не там! — заявiў I. Пячынскi.
— заявiў I. Пячынскi.На мясцовым узроўнi ўлада не будзе праяўляць iнiцыятывы, бо не ведае, як на гэта паглядзяць у больш высокiх iнстанцыях. Праўда, цiкавасць ёсць. Адзiн намеснiк кiраўнiка раёна паказаў на ўзвышша перад райцэнтрам: " Вось тут хораша глядзеўся б помнiк, але дзе ўзяць грошы?!"
Не ў сродках праблема. Найперш неабходна, каб улада падтрымала iдэю, было вызначана месца для помнiка i тады ўбачым, цi ёсць яшчэ ў нас "порах у парахаўнiцах".
Вось у суседняй краiне адзначаюць 1000-годзе Лiтвы. Ёсць чаму павучыцца i што пераняць. Перазахаванне астанкаў Радзiвiлаў вылiлася ў нацыянальнае мерапрыемства.
Можа i мы заявiм пра сябе, успомнiм сваю гiсторыю, продкаў... Перамога пад Грунвальдам, яе 600-годдзе даюць нам такую магчымасць.
Сымон Свiстуновiч.
Фота аўтара.