Пастаянна дзеючую выставу-кiрмаш айчынных тавараў плануецца адкрыць у Мiнску
У Мiнску плануецца адкрыць пастаянна дзеючую выставу-кiрмаш айчынных тавараў. Аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi камiтэта эканомiкi — начальнiк упраўлення прадпрымальнiцтва Мiнгарвыканкама Аляксандр Калiноўскi на аператыўнай нарадзе ў мэрыi, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Цяпер вывучаецца магчымасць арганiзацыi такой выставы-кiрмашу на базе КУП "Мiнскi аптовы рынак". Тут, паводле слоў Аляксандра Калiноўскага, ёсць уся неабходная iнфраструктура — свабодныя плошчы (1,5 тыс. кв.м), мытны тэрмiнал, аддзяленне банка, ветслужба i iншыя аб'екты абслугоўвання.
Прадугледжваецца, што на выставе-кiрмашы будзе прадстаўлены максiмальна поўны асартымент прадукцыi прадпрыемстваў канцэрнаў "Беллегпрам", "Белдзяржхарчпрам", "Беллеспаперапрам" i iншых.