Прыгажосць выратуе свет!.. А яшчэ балерын i сельскую гаспадарку

Источник материала:  

Чым абяцае здзiвiць фiнал "Мiс Мiнск-2009"?

Незвычайны сацыяльны праект, пачынаючы ад распрацоўкi спецыяльнай лiнii мыла i заканчваючы адкрыццём крамы для балерын, можа быць рэалiзаваны пераможцай конкурса "Мiс Мiнск-2009". Пра гэта карэспандэнту "Звязды" расказалi ў прэс-службе тэлеканала СТБ. Так, адна з канкурсантак Дар'я Саладуха, якая вучыцца ў Краснадарскiм дзяржаўным унiверсiтэце культуры i мастацтваў, лiчыць, што ў Беларусi бракуе якасных пуантаў. Яе прапанова — гэта спецыялiзаваная крама для балерын i вучняў харэаграфiчных вучылiшчаў.

— Iдэю ўключыць у конкурс прыгажосцi сацыяльны праект мы прыдумалi спецыяльна, — гаворыць прэс-сакратар тэлеканала СТБ Анастасiя Савiцкая. — У гэтым годзе мы вырашылi паказаць не толькi прыгажосць фiналiстак, але i iх розум: адметнасць не толькi знешнюю, але i ўнутраную. Будучая мiс павiнна клапацiцца таксама i пра тое, як палепшыць жыццё ў сталiцы. У якасцi галоўнага прыза пераможца атрымае магчымасць рэалiзаваць свой сацыяльны праект.

Што ж разумеюць пад назвай "сацыяльны праект" сталiчныя пражунi, фiналiсткi конкурсу?

Выкладчыца iспанскай мовы Марына Апiмашка прапаноўвае распрацаваць спецыяльныя канструкцыi, з дапамогай якiх балконы гараджан "будуць патанаць" у кветках. Студэнтка БДЭУ Юлiя Цурыкава хоча абвясцiць 2010 год годам якасных прадуктаў. А 18-гадовую Ганну Гваноўскую непакоiць "ветлiвасць" касiраў, дзяўчына iнiцыюе ўсталяванне ля касавых апаратаў люстэркаў, каб прадаўцы пастаянна бачылi сябе звонку i часцей усмiхалiся.

Дзякуючы Алене Дзямiдавай, на складаных перакрыжаваннях горада могуць з'явiцца выпуклыя люстэкi, як на горных дарогах, "каб воку былi бачныя небяспечныя зоны". А будучы медык Аляксандра Вiторская марыць адкрыць сайт, прысвечаны карыснай i здаровай ежы...

Нядрэнна працуе фантазiя i ў Ларысы Кузьмянковай. Студэнтка медыцынскага ўнiверсiтэта хоча распрацаваць спецыяльную лiнiю мыла i ручнiкоў "са Спанi Бобамi i Смяшарыкамi". 20-гадовая Дар'я Саладуха адчынiла б у сталiцы спецыялiзаваную краму для балерын, а праект Таццяны Зянькевiч зрабiў бы рэвалюцыю ў сельскай гаспадарцы. Паводле падлiкаў дзяўчыны, калi пры палiве раслiн у ваду дадаваць аскарбiнавую кiслату, то рост раслiн разам з ураджайнасцю павялiчыцца ў два разы...

"Чаркай i шкваркай" частавала б замежных турыстаў Кацярына Кавалёнак, студэнтка БДЭУ, якая хоча пабудаваць ля возера сядзiбу i спяваць там беларускiя песнi для гасцей. А будучая журналiстка Лэйла Iсмаiлава дзеля рэалiзацыi сваёй iдэi нават атрымала бласлаўленне царквы. Лэйла плануе выступаць у школах перад падлеткамi, распавядаючы iм, што "iнтымнае жыццё не павiнна прыводзiць да абортаў i небяспечных захворванняў"...

Конкурс "Мiс Мiнск" да гэтага года праходзiў ужо двойчы. Сёлета ў яго ўпершыню былi ўнесеныя змены: узрост дзяўчат пры адборы паднялi да 30 гадоў, а рост канкурсантак мог пачынацца са 160 см... Галоўная ж навiнка года — сацыяльны праект дзяўчат. Наколькi сацыяльныя прыдумкi сёлетнiх прыгажунь спалучаюцца з iх унутранай i знешняй прывабнасцю, мiнчане даведаюцца ўжо 10 верасня, калi падчас фiналу, якi пройдзе ў "Мiнск-Арэне", будзе агучана iмя новай "Мiс Мiнск".

Iлья Лапато.

 

 

←Подписан указ президента о стимулировании научной, научно-технической и инновационной деятельности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика