Калядны абрад вёскi Рок Мiнскай вобласцi прызнаны гiсторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусi

Источник материала:  

Абрад "Шчодрык" вёскi Рок Салiгорскага раёна Мiнскай вобласцi прызнаны гiсторыка-культурнай каштоўнасцю i ўключаны ў спiс нематэрыяльнай спадчыны Беларусi. Адпаведная пастанова прынята Саветам Мiнiстраў 19 жнiўня гэтага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла намеснiк начальнiка ўпраўлення культуры Мiнаблвыканкама Святлана Баранок.

У вёсцы Рок захавалiся ўнiкальныя традыцыi, звязаныя з навагоднiмi святочнымi абходамi, — музычны калектыў вёскi, адной з удзельнiц якога споўнiлася 89 гадоў, сабраў шматлiкiя песенныя вiншаваннi для гаспадара i яго сям'i з Калядамi, прыкметныя ў этнамузычным плане.

Святлана Баранок адзначыла, што гiсторыка-культурнай каштоўнасцю ў Беларусi прызнаны яшчэ некалькi абрадаў, якiя iснуюць на тэрыторыi сталiчнага рэгiёну, — гэта калядны абрад "Цары" вёскi Семежава Капыльскага раёна i мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых i неабрадавых твораў аўтэнтычнымi фальклорнымi калектывамi з вёсак Обчын, Закальное i Ямiнск Любанскага раёна.

Калядны абрад "Цары" зарадзiўся яшчэ ў ХVІII стагоддзi. У той час салдаты i афiцэры рускай армii хадзiлi па вясковых хатах i вiншавалi гаспадароў са святам, паказвалi прадстаўленнi i прасiлi дары. Потым традыцыi перанялi вясковыя хлопцы — яны сталi апранацца ў карнавальныя касцюмы, якiя нагадваюць ваенную форму (гэтыя персанажы атрымалi мянушку "цары"). У калядных паходах прымалi ўдзел i мясцовыя героi — дзед i баба. "Гэты ўнiкальны абрад быў абноўлены ў 1997 годзе i праводзiцца па сённяшнi дзень. Ён з'яўляецца нематэрыяльнай праявай творчасцi, ладу жыцця толькi жыхароў вёскi Семежава", — сказала Святлана Баранок.

Аўтэнтычныя любанскiя фальклорныя калектывы "Глыбокiя крынiцы", "Журавушка", "Павалякi" таксама захавалi беларускiя народныя традыцыi, абрады, песнi, танцы, прыказкi i знаёмяць з iмi слухачоў на розных канцэртах i фестывалях.

"Мы iмкнёмся да таго, каб гэтыя абрады трапiлi ў спiс Сусветнай спадчыны", — расказала Святлана Баранок, адзначыўшы, што Беларусь далучылася да Мiжнароднай канвенцыi ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны першай з краiн СНД, у 2004 годзе.

Надзея РАДЗIВОН, БЕЛТА.

 

 

←Подписан указ президента о стимулировании научной, научно-технической и инновационной деятельности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика