Галоўны герой пераходзiць на асобы

Источник материала:  

Папулярны праект, якi выходзiць на тэлеканале "НТБ-Беларусь", у новым сезоне змянiў назву i фармат. Цяпер ён будзе называцца "Галоўны герой прадстаўляе", а па змесце ператворыцца са штотыднёвага часопiса пра жыццё знакамiтых людзей у серыю дакументальных фiльмаў пра адметных асобаў, якiя карыстаюцца найбольшай увагай грамадскасцi.

Першы фiльм, якi распачне сезон 10 верасня -- "Рускiя таямнiцы Майкла Джэксана" -- нагадае пра вiзiты нябожчыка "караля поп-музыкi" ў Маскву. Упершыню Джэксан пабываў у расiйскай сталiцы ў 1993 годзе лiтаральна за некалькi дзён да таго, як у Маскву ўвайшлi танкi; другая паездка адбылася неўзабаве пасля выбараў першага прэзiдэнта РФ у 1996 годзе. Па чутках, пасля сустрэч з расiйскiмi палiтыкамi музыкант стаў закладнiкам крамлёўскiх iнтрыг. Паводле яшчэ адной версii, у Расii насамрэч Джэксана хавалi ад яго ўплывовых амерыканскiх ворагаў... Толькi цяпер, пасля смерцi артыста, арганiзатары i сведкi маскоўскiх гастроляў вырашылi раскрыць таямнiцы тых вiзiтаў.

Зрэшты, акрамя расследаванняў i рэпартажаў, у кожным з фiльмаў "Галоўнага героя" спалучаюцца таксама журналiсцкiя эксперыменты i нават гульнявыя сцэны з удзелам акцёраў. Пры гэтым, як сцвярджаюць стваральнiкi праекта, незалежна ад абранай тэмы i персоны ўсе фiльмы цыкла -- абсалютны эксклюзiў.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

←Польский орден паулинов рекламирует свой монастырь с помощью сладостей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика