Нацыянальнае касмiчнае агенцтва плануецца стварыць у Беларусi,

Источник материала:  

паведамiў старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч.

"Плануецца, што новая структура будзе вырашаць усе пытаннi, звязаныя з даследаваннем i выкарыстаннем Беларуссю касмiчнай прасторы, у тым лiку з прымяненнем магчымасцяў новага беларускага спадарожнiка, якi плануецца запусцiць у наступным годзе".

Новы беларускi спадарожнiк будзе больш лёгкi i манеўраны, чым папярэднi, — яго вага складзе каля 350 кг, распазнаванне каля 2 метраў. Беларускi касмiчны апарат забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыi Беларусi касмiчнымi здымкамi.Камандна-вымяральны пункт для забеспячэння палёту беларускага касмiчнага апарата ствараецца ў Лагойскiм раёне. Там будзе функцыянаваць сучасная антэнная сiстэма i праграмна-апаратны комплекс для прыёму iнфармацыi са спадарожнiка. Усе касмiчныя звесткi будуць перадавацца адсюль у Цэнтр кiравання палётамi касмiчнага апарата, якi ствараецца ў будынку Аб'яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi НАН у Мiнску.

Вольга БЯЛЯЎСКАЯ, БЕЛТА.

 

 

←Польский орден паулинов рекламирует свой монастырь с помощью сладостей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика