Беларусь, Польшча i Украiна плануюць стварыць сумесную сiстэму бяспекi паветранай прасторы

Источник материала:  

Пра гэта БЕЛТА паведамiў начальнiк прэс-службы Мiнiстэрства абароны Беларусi Вячаслаў Раменчык.

У Брэсце 4—5 верасня праходзiць трохбаковая прыгранiчная сустрэча начальнiкаў генеральных штабоў узброеных сiлаў Беларусi, Польшчы i Украiны. "На сустрэчы разгледжаныя пытаннi павышэння ступенi даверу памiж ваеннымi ведамствамi трох краiн. Разгледжаны план сумесных дзеянняў на найблiжэйшую перспектыву, у тым лiку стварэнне сумеснай сiстэмы бяспекi паветранай прасторы, супрацоўнiцтва на ўзроўнi iнжынерных падраздзяленняў па ўтылiзацыi боепрыпасаў", — паведамiў Вячаслаў Раменчык.

Як адзначылi ўдзельнiкi сустрэчы, такое мерапрыемства праводзiцца ўпершыню. Украiнскi бок прапанаваў перавесцi гэта мерапрыемства ў фармат пастаяннага, аформiць яго асобным дакументам, а наступныя сустрэчы правесцi ў Кiеве i Варшаве. "Начальнiкi генштабаў узброеных сiлаў Беларусi i Польшчы падтрымалi гэту iнiцыятыву", — удакладнiў суразмоўца.

 

 

←Польский орден паулинов рекламирует свой монастырь с помощью сладостей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика