Рок за Баброў

Источник материала:  

Канцэрт пад такой назвай пройдзе сёння з 13.30 да 23.00 на базе рэспублiканскага гарналыжнага цэнтра "Сiлiчы". Акрамя папулярных беларускiх гуртоў, наведвальнiкаў парадуе i ўкраiнскi рок-гурт "Акiян Эльзы".

У сувязi з масавым мерапрыемствам Дзяржаўтаiнспекцыя вобласцi ўнесла змяненнi ў арганiзацыю дарожнага руху на прылеглых да "Сiлiчаў" дарогах.

— У прыватнасцi, на аўтадарозе М3 (Мiнск—Вiцебск) у раёне транспартнай развязкi аўтадарогi Жодзiна—Дзянiскi хуткасць руху абмежаваная да 50 км/г, — паведамiў начальнiк службы прафiлактыкi i прапаганды бяспекi дарожнага руху спецыяльнага падраздзялення ДПС "Страла" Яўген Лапец. — Забаронены ўезд да РГЛЦ "Сiлiчы" з боку Жодзiна, Лагойска i Смалявiчаў. Нельга спыняцца на аўтадарозе Жодзiна—Дзянiскi ад аўтадарогi М3 аж да ўезду на апошнюю гасцявую стаянку ля комплексу. У дадатак да дзвюх iснуючых аўтастаянак, ДАI арганiзавала на прылеглых палях 2 часовыя. Яны абазначаныя адпаведнымi знакамi. Але калi верыць прагнозам сiноптыкаў, у сувязi з моцнымi дажджамi выкарыстаць часовыя станкi будзе праблематычна. Таму ДАI рэкамендуе дабiрацца на канцэрт на аўтобусах, якiя замовiлi арганiзатары мерапрыемства. Аўтобусы будуць адпраўляцца ад аўтастанцыi "Маскоўская". Праезд бясплатны.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

←Польский орден паулинов рекламирует свой монастырь с помощью сладостей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика