Асаблiвасцi маральна-этычных адносiнаў да Месяца ў традыцыйнай культуры ўсходнiх славян

Источник материала:  

Асаблiвасцi маральна-этычных адносiнаў да Месяца ў традыцыйнай культуры ўсходнiх славянДаследчыкi славянскай культуры адзначаюць: "Ужо тое, што ён (Месяц) мае два iмёны: i мужчынскае — Месяц, i жаночае — Поўня, — гаворыць аб сумяшчэннi ў гэтым вобразе многiх духоўных iстот. І мужчынскiх, i жаночых; i цёмных, i светлых.

Месяц самым актыўным чынам уплываў на час нараджэння дзiцяцi. Калi ён робiць уплыў на прылiвы i адлiвы на Зямлi, то, безумоўна, падпарадкоўвае сабе i тую "ваду", у якой развiваецца эмбрыён чалавека. I пакуль Месяц не адпусцiць "гэтую" ваду, дзiця не народзiцца.

У народзе спрадвеку iснавала правiла: усе справы, скiраваныя на працяг роду, паляпшэнне дабрабыту, пачатак будаўнiцтва хаты, улазiны i г.д., трэба рабiць на "мужчынскi" Месяц — "маладзiк", i нiколi не рабiць у "жаночую" Поўню. Параўнайце, сярод беларусаў iснавала павер’е: калi на Новы год першым у хату зойдзе мужчына, гэта будзе знакам шчаслiвага навалецця, дабрабыту, спрыяльных навiнаў, а калi жанчына — наадварот.

Пасля захаду Сонца, у той час, калi на небе пачынаў панаваць Месяц, забаранялася выносiць што-небудзь з хаты, аддаваць цi пазычаць, пачынаць новы бохан хлеба. Вельмi строга ставiлiся да таго, што пасля захаду Сонца забаранялася выносiць з хаты агонь, каб не трапiць з iм у "царства памерлых".

Па вераваннях нашых продкаў, у час, калi на небасхiле свецiць Месяц, нячыстая сiла праяўляе найбольшую актыўнасць. Таму пасля захаду сонца старалiся не працаваць, зачынялi дзверы i вокны, дамачадцы збiралiся ў хаце. Ноччу забаранялася выносiць на двор малых дзетак, хадзiць у лазню, купацца ў адкрытых вадаёмах, мыць i вывешваць на вулiцу бялiзну i дзiцячае адзенне.

Свет Месяца заўсёды лiчылi небяспечным, i нават шкодным для чалавека. Асаблiва перасцерагалi цяжарных жанчын i нованароджаных. Лiчылася, калi цяжарная жанчына будзе спаць пад святлом поўнi, яе дзiця народзiцца лунацiкам, i будзе пакутаваць усё жыццё.

Па меркаваннi нашых продкаў, месяцовы бляск прыцягвае да сябе нячыстую сiлу. Менавiта пры Месяцы збiраюцца русалкi (душы заўчасна загiнулых, памерлых дзяўчат цi дзяцей), каб расчэсваць свае доўгiя валасы i падсцерагаць неабачлiвых маладых спадарожнiкаў.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

←ММОЦ отметил 15-летие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика