Прыднястроўе неўзабаве здабудзе незалежнасць?

Источник материала:  

Прыднястроўе нiколi не аб'яднаецца з Малдовай i неўзабаве здабудзе незалежнасць. Такую заяву зрабiў прэзiдэнт непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублiкi Ігар Смiрноў, выступаючы на iмпрэзах з нагоды 19-х угодак абвяшчэння незалежнасцi.

Паводле слоў прэзiдэнта, зрабiць гэта не дазволiць "рэферэндум, падчас якога жыхары Прыднястроўя выказалiся за iнтэграцыю з Расiяй i незалежнасць". "Гледзячы нядаўнюю тэлетрансляцыю пасяджэння малдаўскага парламента, якi абiраў органы ўлады, бачыш да болю знаёмых асобаў — асобаў, якiя ў канцы 80-х крычалi, што Малдова можа быць толькi для румынаў. Альтэрнатывы нашай дзяржаве, нават праз 20 гадоў, няма. Прызнанне нашай краiны — гэта заканамерны вынiк развiцця грамадства. Час гэты наступiць ужо хутка", — падкрэслiў Смiрноў. Ён нагадаў, што да гэтага часу афiцыйна прызнаныя ўжо дзве з чатырох дзяржаў, створаных пасля распаду СССР, — Абхазiя i Паўднёвая Асецiя. Смiрноў таксама адзначыў, што пад шумную ўхвалу заходняй супольнасцi на чале з ЗША нядаўна з'явiлася дзяржава Косава, у выглядзе выключэння з iснуючых нормаў.

 

 

←ММОЦ отметил 15-летие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика