Выпальванне сухой травы забаронена

Источник материала:  

Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Беларусi накiравала пiсьмо ў Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання аб недапушчэннi выпальвання сухой травы, паведамiла БЕЛТА прэс-сакратар Мiн-прыроды Алена Пенязь.

"Мы звярнулiся ў Мiнсельгасхарч з просьбай прыняць дзейсныя меры па недапушчэннi выпальвання на палях iржышча, пажнiўных астаткаў, сцiрт з саломай, сухой раслiннасцi, давесцi да ведама службовых асобаў падведамасных прадпрыемстваў i арганiзацый iнфармацыю аб устаноўленай адказнасцi за такiя дзеяннi", — расказала Алена Пенязь. Выпальванне сухой раслiннасцi на тэрыторыi рэспублiкi забаронена. Выпальванне сухой раслiннасцi, траў, а таксама iржышча i пажнiўных астаткаў на палях або непрыняцце мераў па лiквiдацыi выпальванняў на зямельных участках вядзе да накладання штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велiчынь (адна базавая велiчыня цяпер складае Br35 тыс.). Дзеючым заканадаўствам за такiя парушэннi прадугледжана таксама i крымiнальная адказнасць.

 

 

←Осенние наряды от Кейт Мосс

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика