За 10 гадоў у Беларусi было акальцавана больш за 25 тысяч птушак

Источник материала:  

У апошнюю пятнiцу жнiўня першая i адзiная ў Беларусi станцыя кальцавання птушак "Тураў" адзначыла свой дзесяцiгадовы юбiлей.

Сваю гiсторыю станцыя кальцавання "Тураў" пачынае з 1999 года, калi беларускiя арнiтолагi бралi ўдзел у мiжнародным праекце па вывучэннi кулiкоў. Задачай праекта быў адлоў i кальцаванне бакаса i iншых кулiкоў на ўнутраных шляхах мiграцыi. У той час у iм удзельнiчалi станцыi з Германii, Польшчы i Украiны. Менавiта тады пад кiраўнiцтвам арнiтолагаў Інстытута заалогii Нацыянальнай акадэмii Беларусi Эдуарда Монгiна i Паўла Пiнчука, а таксама спецыялiста Нацыянальнага парку "Прыпяцкi" Сяргея Мароза былi арганiзаваны адлоў i кальцаванне кулiкоў у Тураве. Там быў створаны Беларускi цэнтр кальцавання i выраблены беларускiя кольцы.

За 10 гадоў у Тураве акальцавана больш за 25 тысяч кулiкоў i iншых водна-балотных птушак. Там фiксавалiся рэгiстрацыi i кальцаванне такiх рэдкiх вiдаў птушак, як малы грыцук, iсландскi пясочнiк i сявец. Спецыялiст па экалагiчнай адукацыi грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) Руслан Шайкiн адзначыў, што па матэрыялах даследаванняў у Тураве надрукаваны дзясяткi артыкулаў у замежных i беларускiх навуковых часопiсах. Пачынаючы з 2000 года ў Тураве сумесна з АПБ ажыццяўляюцца штогадовыя лагеры па кальцаваннi для аматараў птушак з усiх рэгiёнаў краiны.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

←Осенние наряды от Кейт Мосс

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика