Залаты медаль — беларускаму пiву

Источник материала:  

Прадукцыя ААТ "Крынiца" ўдастоена Залатога медаля "За дасягненне высокiх вынiкаў у паляпшэннi якасцi харчовай прадукцыi" на Мiжнароднай аграпрамысловай выставе-кiрмашы "Аграрусь-2009", што прайшла ў Санкт-Пецярбургу.

Высокай узнагародай былi ўшанаваны адразу тры гатункi пiва: "Кранiца класiчнае люкс", "Крынiца экспартнае", "КULT пшанiчнае цёмнае".

Выстава-кiрмаш "Аграрусь" праводзiцца штогод пры падтрымцы Урада Расiйскай Федэрацыi i Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi Расii, традыцыйна ў ёй бяруць удзел больш за 40 рэгiёнаў Расiйскай Федэрацыi, iншыя краiны.

Наведвальнiкi выставы-кiрмашу вылучылi асноўныя перавагi прадукцыi ААТ "Крынiца": высокая якасць, выдатны смак i ўмераныя цэны.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

←Осенние наряды от Кейт Мосс

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика