ДАІ заклiкае вадзiцеляў да 10 верасня рухацца з уключаным блiзкiм святлом фар

Источник материала:  

Дзяржаўтаiнспекцыя рэкамендуе вадзiцелям да 10 верасня для прыцягнення ўвагi дзяцей абавязкова ўключаць у светлую пару сутак блiзкае святло фар i быць максiмальна ўважлiвымi паблiзу школ i iншых дзiцячых устаноў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў УДАI МУС Беларусi.

У ДАI падкрэслiлi, што сёння тысячы дзяцей накiравалiся ў школы: хто пасля канiкулаў, хто першы раз. I як паказвае практыка, за час летняга адпачынку дзецi адвыкаюць ад гарадской мiтуснi, правiлаў паводзiнаў на праезнай частцы.

Бацькам аўтаiнспектары раяць абавязкова праводзiць з дзецьмi гутаркi пра дарожную бяспеку, нагадваць, як правiльна пераходзiць вулiцу, i пра тое, што нельга нi на хвiлiну знiжаць увагу паблiзу дарог.

 

 

←Осенние наряды от Кейт Мосс

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика