Перачытаў Багушэвiча — можна ехаць у Смаргонь на свята!

Источник материала:  

Напярэдаднi Дня беларускага пiсьменства, якi пройдзе ў наступныя выхадныя ў Смаргонi, першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч расказала, з якiм "багажом" падышла Беларусь да гэтага свята:

— Насамрэч само свята — гэта толькi вяршыня таго, што хоча сцвердзiць дзяржава, усталяваўшы такi дзень — Дзень беларускага пiсьменства. Галоўнае ж тое, што робiцца ў краiне ў цэлым у мэтах падтрымкi нацыянальнай мовы i нацыянальнай культуры.

Лiдзiя Станiславаўна расказала, якiмi лiчбамi можа пахвалiцца Мiнiстэрства iнфармацыi напярэдаднi свята: за восем месяцаў сёлета ў краiне выдадзена 8727 найменняў кнiг i брашур агульным накладам 33 млн экзэмпляраў. З iх на беларускай мове — 701 назва тыражом 3 мiльёны экзэмпляраў. Дзяржаўныя выдавецтвы выдалi 241 назву агульным накладам 2,5 млн экзэмпляраў, з якiх на беларускай мове амаль 100 назваў (0,8 млн экзэмпляраў). Лiлiя Ананiч сказала, што нават у перыяд крызiсу дзяржаўныя датацыi на кнiгавыдавецкую дзейнасць не зменшылiся i што ў прынцыпе яна працай кнiгавыдавецтваў задаволеная:

— Да гонару беларускiх кнiгавыдаўцоў, наша беларуская кнiга карыстаецца добрым попытам i запатрабаванасцю ў грамадстве. Гэта не азначае, што мы цалкам задаволеныя тым, як рэалiзуюцца кнiгi, але разам з тым кнiгi, выдадзеныя за апошнiя 2-3 гады па дзяржзаказе, больш за год не залежваюцца на кнiжных палiцах. Кнiга ж не часопiс, можа паляжаць i два-тры гады, гэта нармальна, а калi ўжо больш працяглы часу кнiгу нiхто не купляе, то гэта горш.

Дарэчы, Лiлiя Ананiч паведамiла, што ў наступным годзе свята беларускага пiсьменства пройдзе на Гомельшчыне — у Хойнiках. Па словах першага намеснiка мiнiстра iнфармацыi сярод беларускiх гарадоў iдзе нават спаборнiцтва, каб прыняць у сябе гэтае свята.

Што датычыцца непасрэдна святочных мерапрыемстваў, то ў Дзень беларускага пiсьменства плануецца асвяцiць новы праваслаўны сабор у Смаргонi, вызначыць лепшыя кнiжныя выданнi i творы 2009 года ў краiне, а таксама адкрыць помнiк Францiшку Багушэвiчу.

Дарэчы, зусiм нядаўна "Мастацкая лiтаратура" сумесна з Нацыянальнай бiблiятэкай перавыдала "Дудку беларускую" Ф. Багушэвiча, i Лiлiя Ананiч параiла ўсiм перад святам пiсьменства перачытаць яе:

— Я лiтаральна перад гэтай прэс-канферэнцыяй пагартала гэтыя старонкi — як шмат там напiсана актуальнага i сёння. Перш чым ехаць на свята, падсiлкуйцеся духоўна, я ўпэўненая, што атрымаеце задавальненне.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

←Осенние наряды от Кейт Мосс

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика