Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём ведаў

Источник материала:  
01.09.2009

Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам

Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з Днём ведаў. Першае верасня напаўняе цудоўным адчуваннем свята сэрцы соцень тысяч людзей — ад школьніка да сівога прафесара, аб’яднаных няўтольнай прагай пазнання і радасцю творчасці. Перад вамі раскрываецца асаблівы свет, напоўнены скарбамі мудрасці, які дае невычэрпныя магчымасці для новых адкрыццяў і духоўнага росту. Беларусь па праву ганарыцца высокай якасцю айчыннай адукацыі, якая з’яўляецца найвялікшым народным здабыткам. Палітыка, што праводзіцца ў нашай краіне, гарантуе ўсім юным грамадзянам роўныя ўмовы для авалодання ведамі, рэалізацыі здольнасцей і грамадзянскага станаўлення. Дарагія навучэнцы, студэнты і аспіранты! Настойліва заваёўвайце вышыні навукі, цаніце дружбу і ўзаемавыручку. Няхай гэты навучальны год прынясе вам удачу і наблізіць да ажыццяўлення запаветнай мары. Паважаныя настаўнікі і выкладчыкі! Захоўвайце вернасць свайму святому прызванню. Няхай у вашых сэрцах заўсёды гарыць агонь любві да вучняў, служэння ідэалам асветы і дабра. Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і працы, шчасця і дабрабыту.

 (оригинал новости)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика