Беларусаў запрашаюць... у Каралеўскi Альберт-Хол
31.08.2009
—
Новости Общества
Менавiта тут па традыцыi адбываецца адна з найбольш значных музычных падзей года
— канцэрт класiчнай музыкi "The Last Night of the Proms". Ён з'яўляецца заключнай
часткай штогадовага музычнага фестывалю BBC Proms, папулярнага не толькi ў Вялiкабрытанii,
але i ва ўсiм свеце.
Знакамiтая карпарацыя BBC з'яўляецца яго арганiзатарам з 1927 года, а заснаваны
фестываль быў яшчэ раней, у 1895-м. Маштабны музычны форум доўжыцца цэлых восем
тыдняў i складаецца з серыi так званых "праменадных канцэртаў", на якiя акрамя
бiлетаў на звычайныя сядзячыя месцы прадаецца яшчэ мноства танных стаячых месцаў.
Уласна, з гэтым i звязана назва "праменадны" — канцэрт, якi можна слухаць падчас
прагулкi. Першыя падобныя мерапрыемствы праходзiлi ў лонданскiх парках, дзе публiка
сумяшчала прыемнае з карысным — дыхала свежым паветрам i слухала выступленнi аркестраў.
Цяпер жа праграма "BBC Proms" дзякуючы супрацоўнiцтву з Еўрапейскiм вяшчальным
саюзам транслюецца ў дзясятках краiн i збiрае шматмiльённую аўдыторыю, а сам фестываль
лiчыцца самым вялiкiм у свеце i самым дэмакратычным.

Сёлета да лiку "наведнiкаў" фестывалю далучацца i беларусы. 20 верасня Першы
канал пакажа заключны канцэрт сезона "The Last Night of the Proms", якi, паводле
задумкi арганiзатараў, найлепш адлюстроўвае дух фэсту: у канцэрце з двух аддзяленняў
бяруць удзел лепшыя музыкi свету, а праграма аб'ядноўвае самыя папулярныя i новыя
класiчныя творы. Сёлета, напрыклад, у закрыццi сезона бяруць удзел галоўнае дзейнае
сапрана Вялiкабрытанii Сара Коналi i Элiсан Болсам, якая атрымала сусветнае прызнанне
дзякуючы сваёй вiртуознай iгры на трубе. У суправаджэннi вядучага брытанскага
сiмфанiчнага аркестра i хору BBC артысткi выканаюць творы Гайдна, Гендаля, Кнусена,
Персела i iншых кампазiтараў.
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Фота прадстаўлена
Першым каналам.