Каралi Муай Тай у Мiнску
Упершыню ў Еўропе ў адной прафесiйнай васьмёрцы сустрэнуцца лепшыя прафесiйныя байцы шасцi частак свету. У мiнскiм Палацы спорту 12 верасня пройдзе мiжнародны турнiр па тайландскiм боксе "Каралi Муай Тай".
Па сваiх маштабах i ўзроўнi байцоў турнiр з'яўляецца беспрэцэдэнтным. Ваяваць за тытул караля будуць iнтэркантынентальны чэмпiён з Вялiкабрытанii Майкл Дзiкс, чэмпiён Паўночнай Амерыкi i чэмпiён свету ММА Вiльям Рамэра, iнтэркантынентальны чэмпiён з Тунiса Ахмед Саадзi, двухразовы чэмпiён з Тайланда Наапарат, чэмпiён Аўстралii i чэмпiён свету Курт Фiналсан, лепшы паўднёваамерыканскi баец Леанарда Мантэйра, чэмпiён свету i Еўропы, лепшы баец чэмпiянату Еўропы 2009 года расiянiн Ігар Пятроў. Сярод удзельнiкаў — беларускi баец муай тай, 14-разовы чэмпiён свету Андрэй Кулебiн.
Мiжнародны турнiр "Каралi Муай Тай" праводзяць Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь, Мiнгарвыканкам, Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт, Беларуская федэрацыя кiкбоксiнга i тайландскага бокса сумесна з Мiжнародным прафесiйным клубам адзiнаборстваў "Адзiная Русь" i Мiжнароднай прафесiйнай федэрацыяй WKN пры падтрымцы Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба.