Малодшы сын Прэзiдэнта адзначыў сваё пяцiгоддзе ў дзiцячым садку аграгарадка Ляскавiчы
31.08.2009
—
Новости Общества
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка пасля завяршэння афiцыйнай часткi вiзiту ў Гомельскую вобласць наведаў дзiцячы садок у аграгарадку Ляскавiчы.
Малодшы сын Прэзiдэнта Мiкалай захацеў адзначыць свой пяты дзень нараджэння ў гэтым дзiцячым садку. Мiкола пачаставаў дзяцей святочным тортам i зрабiў невялiкiя падарункi. У дзiцячым садзе была яшчэ адна iмянiннiца.
Ад iмя Прэзiдэнта дзiцячаму саду быў падораны новы камп'ютар.
БЕЛТА.