Жывёлагадоўчую галiну Беларусi па эфектыўнасцi i якасцi неабходна вывесцi на ўзровень лепшых узораў

Источник материала:  

На працягу блiжэйшых пяцi гадоў жывёлагадоўчая галiна беларускага аграпрама павiнна быць выведзена на ўзровень лепшых узораў, якiя адпавядаць еўрапейскiм стандартам эфектыўнасцi i якасцi. Такую задачу паставiў 30 жнiўня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкi ў Мiнскую вобласць.

На прыкладзе Лагойска i Лагойскага раёна Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся з тым, як выконваюцца асноўныя напрамкi дзяржпраграмы развiцця малых i сярэднiх гарадоў, а таксама яго даручэннi па будаўнiцтве найноўшых малочнатаварных фермаў.

Кiраўнiк дзяржавы наведаў комплекс па вытворчасцi малака "Зазер'е" СК "Лагойскi". У 2006 годзе па распараджэннi кiраўнiка дзяржавы некалькi адсталых гаспадарак былi аб'яднаны ў сельскагаспадарчы комплекс "Лагойскi", а на працягу наступных двух гадоў былi ажыццёўлены будаўнiцтва i рэканструкцыя аб'ектаў вытворчай i сацыяльнай сфераў комплексу. Сёння гэта гаспадарка, якая паспяхова працуе, мае малочнатаварную ферму на 1 тыс. галоў, модульна-блочны цэх па перапрацоўцы малака да 15 тон у суткi, зернесушыльны комплекс з ёмiстасцю сховiшчаў для збожжа да 9 тыс. тон, ферму па гадоўлi i адкорме 2,5 тыс. свiней у год, кацельню, машынныя двары, аўтазаправачную станцыю, аб'екты сацыяльнай iнфраструктуры. У першым паўгоддзi ў СК "Лагойскi" адзначаўся найбольш высокi тэмп росту вытворчасцi валавой прадукцыi да адпаведнага перыяду 2008 года.

Кiраўнiк дзяржавы азнаёмiўся з работай малочнатаварнага комплексу, дзе прымяняюцца найноўшыя тэхналогii i абсталяванне пры вытворчасцi прадукцыi жывёлагадоўлi.

Прэзiдэнту было даложана, як выконваюцца раней дадзеныя iм даручэннi па развiццi жывёлагадоўлi. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што асноўнай задачай у жывёлагадоўлi сёння з'яўляецца не толькi нарошчванне, але i якаснае паляпшэнне пагалоўя жывёлы. Ён нагадаў, што ў свой час гэтаму было ўдзелена дастаткова ўвагi, цяпер жа, калi няма праблем з рэалiзацыяй мяса-малочнай прадукцыi, неабходна павялiчваць пагалоўе, не збаўляючы ранейшых тэмпаў. "Спыняцца на дасягнутым нельга. Прадукцыя сельскай гаспадаркi будзе запатрабавана ў свеце. I мы можам атрымаць на гэтым добрыя грошы", — сказаў Прэзiдэнт. Ён таксама дадаў, што паступова неабходна замяшчаць менш прадукцыйныя пароды жывёлы на высокапрадукцыйныя.

Кiраўнiк дзяржавы, наведваючы ферму, звярнуў увагу на неабходнасць больш хуткага запаўнення такiх аб'ектаў пагалоўем буйной рагатай жывёлы, каб магутнасцi iх выкарыстоўвалiся з максiмальнай аддачай.

Мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Беларусi Сямён Шапiра праiнфармаваў Прэзiдэнта аб тым, што беларуская сельгаспрадукцыя карыстаецца ўсё большым попытам у свеце. Толькi за апошнi тыдзень, напрыклад, у мiнiстэрства паступiлi прапановы ад трох фiрмаў адносна буйных закупак сухога малака. Размова iдзе аб дзясятках тысяч тон прадукцыi. Акрамя таго, iдуць заяўкi з Расii, Украiны, Казахстана на набыццё беларускага цукру.

У сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што трэба тэрмiнова ўкладваць грошы ў рамонт i рэканструкцыю iснуючых памяшканняў, атрымлiваць высакаякасную прадукцыю i прадаваць яе.

Акрамя таго, кiраўнiк дзяржавы даручыў на працягу пяцi гадоў вывесцi на высокi ўзровень усе малочнатаварныя фермы Беларусi. У кожным раёне неабходна вызначыць прадукцыйныя плошчы, дзе магчыма пабудаваць новыя МТФ. Для iх будаўнiцтва таксама трэба вызначыць 3—5 найбольш танных тыпавых праектаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "кан'юнктура на сусветным рынку для беларускай сельгаспрадукцыi складваецца добрая, а значыць, i сродкi ў сельскую гаспадарку дзяржавай укладалiся не дарма".

Закранаючы сёлетнюю ўборачную кампанiю, Прэзiдэнт адзначыў, што ён у цэлым задаволены яе ходам. Уборка ў гаспадарках краiны практычна завершана. Кiраўнiк дзяржавы ўказаў на неабходнасць у максiмальна сцiслыя тэрмiны правесцi сяўбу азiмых, пакуль гэтаму спрыяе надвор'е.

Акрамя таго, надзвычайна важна аказаць дапамогу сялянам у малацьбе збожжа на асабiстых падворках. Не засталася без увагi кiраўнiка дзяржавы i ўборка з палёў кукурузы i буракоў. У прыватнасцi, у гэтым годзе ў Беларусi плануецца атрымаць больш за 4 млн тон цукровых буракоў.

Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, беларуская сельгаспрадукцыя можа прадавацца не толькi ў Расii, але i ў iншых краiнах постсавецкай прасторы, ва Усходняй Еўропе. "Галоўная цяпер задача — не прадаць танна. Павялiчваецца попыт, павiнна расцi i цана", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт адзначыў, што "i ў Англii, i ў Iзраiлi, i ў Польшчы людзi хочуць паспытаць натуральны прадукт без кансервантаў i дабавак, не гаворачы ўжо аб расiянах i ўкраiнцах". "Мы можам даць iм гэтыя прадукты", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

У сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка закрануў таксама нядаўнюю праблемную сiтуацыю з пастаўкамi беларускай малочнай прадукцыi ў Расiю. Ён паведамiў, што ў час размовы з Прэзiдэнтам Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым у Сочы кiраўнiкi дзяржаў прыйшлi да высновы, што "малочная праблема" ў большай ступенi была штучнай. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, прэзiдэнты таксама згадзiлiся, што абвiнавачаннi Беларусi ў залiшняй дзяржпадтрымцы сельгаспрадпрыемстваў беспадстаўныя.

Агледзеўшы малочнатаварны комплекс, Аляксандр Лукашэнка пабываў у Лагойску. Там ён наведаў гандлёвыя плошчы "Лагойскага пасажа" — самага буйнога i сучаснага комплексу сiстэмы спажыўкааперацыi ў рэгiёнах. Тут размешчаны прадуктовы супермаркет плошчай 1000 кв.м i магазiн "Будмаркет" плошчай 350 кв.м. У гандлёвым комплексе ў шырокiм асартыменце прадстаўлена прадукцыя ўсiх айчынных таваравытворцаў. Пры гэтым iх доля ад агульнай колькасцi тавараў складае больш за 90 працэнтаў. Тут таксама ўведзена сiстэма дысконтных скiдак для пакупнiкоў. Як было даложана Прэзiдэнту, да 2010 года плануецца пабудаваць яшчэ 20 такiх аб'ектаў гандлю ў малых i сярэднiх гарадах.

Асаблiвая ўвага была ўдзелена праблеме забеспячэння якасным гандлёвым абслугоўваннем жыхароў вёскi. Прэзiдэнт запатрабаваў, каб спажыўкааперацыя забяспечыла якаснымi паслугамi гандлю ўсе без выключэння сельскiя населеныя пункты.

Гаворачы ж у цэлым аб развiццi Лагойскага раёна, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што за апошнiя гады гэты рэгiён з адсталага стаў паспяховым. За апошнiя 4 гады бюджэт раёна вырас у тры разы, пры гэтым значна скарацiлiся датацыi дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама пагутарыў з жыхарамi Лагойска. Адно з пытанняў, зададзеных Прэзiдэтну, датычылася негатыўнага ўплыву сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу. "Што датычыцца цэнаў, зарплат i iншага, то на нас, вядома ж, аказвае ўплыў крызiс. Зменшыўся попыт на нашу прадукцыю, больш цяжка даводзiцца прадпрыемствам-гiгантам, — сказаў Прэзiдэнт. — Але, думаю, мы выберамся". Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ў цяперашнiх умовах трэба ўмець зарабляць грошы. У прыватнасцi, неабходна ствараць i развiваць iнфраструктуру для прыцягнення ў краiну большай колькасцi турыстаў, забяспечваць лепшую якасць i эфектыўнасць аказання транзiтных паслуг.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

←Белорусская АЭС будет отвечать всем современным требованиям по надежности и безопасности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика