Беларусь мае намер нарасцiць экспарт турыстычных паслуг
У час знаходжання ў Сочы Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся з тым, як выконваюцца яго даручэннi па развiццi турыстычных аб'ектаў у Сочы i Краснай Паляне.
З улiкам дамоўленасцяў, дасягнутых з Прэзiдэнтам Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым, для Беларусi адкрываюцца новыя перспектывы па рэалiзацыi выгадных праектаў у сферы турызму. У прыватнасцi, размова iдзе аб будаўнiцтве ў Краснай Паляне. Кiраўнiк дзяржавы паставiў задачу па стварэннi аб'ектаў, якiя далi б магчымасць аказваць турыстам увесь комплекс неабходных паслуг, пачынаючы ад размяшчэння i заняткаў спортам i завяршаючы культурна-масавымi мерапрыемствамi i паслугамi гандлю.
У Краснай Паляне ўжо сёння iдзе стварэнне магутнай спартыўнай базы, якая дала б магчымасць арганiзаваць тут паўнацэнны трэнiровачны працэс для нацыянальных камандаў па зiмовых вiдах спорту. Размова iдзе не толькi аб падрыхтоўцы да Алiмпiяды-2014, але таксама аб спартыўнай базе, якая будзе функцыянаваць i ў доўгатэрмiновай перспектыве.
Дырэктар ДУ "Санаторый Беларусь" Георгiй Саракашыш далажыў таксама аб развiццi
прыморскай тэрыторыi беларускай здраўнiцы. Сёння тут таксама вядзецца маштабнае
будаўнiцтва: напрыклад, узводзiцца сучасны атэль-апар-
таменты на 126 нумароў, гасцявыя домiкi, рэстаран. У планах — будаўнiцтва эскалатара
да мора i шэрагу iншых аб'ектаў. На думку спецыялiстаў, рэалiзацыя задуманага
дасць магчымасць забяспечыць аказанне ўсяго спектра турыстычных паслуг самай высокай
якасцi. Усе праекты прайшлi дасканалую фiнансава-эканамiчную экспертызу i, як
адзначыў кiраўнiк дзяржавы, вельмi выгадныя для Беларусi. Размова iдзе як аб iстотным
нарошчваннi аб'ёмаў экспарту паслуг, так i аздараўленнi беларускiх грамадзян,
перш за ўсё дзяцей.
Планы па развiццi беларускай здраўнiцы на Чарнаморскiм узбярэжжы неабходна рэалiзаваць да 2013 года. Такую задачу паставiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.
Прэс-служба Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь.