ТРАГЕДЫЯ Ў НЕБЕ ПОЛЬШЧЫ

Источник материала:  

У польскiм горадзе Радам праходзiла авiяшоу, у якiм узяў удзел i беларускi экiпаж знiшчальнiка СУ-27: намеснiк камандуючага Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных Сiлаў i войскаў ППА палкоўнiк Аляксандр Марфiцкi, а таксама намеснiк камандзiра 61-й знiшчальнай авiябазы палкоўнiк Аляксандр Жураўлевiч.
 
ТРАГЕДЫЯ Ў НЕБЕ ПОЛЬШЧЫ

Аварыя здарылася ў нядзелю а 15-й гадзiне падчас паказальнага выступлення. Праз дзве хвiлiны пасля старту наш знiшчальнiк паспрабаваў выканаць адну з фiгур вышэйшага пiлатажу, але нечакана пачаў падаць. Самалёт упаў памiж населенымi пунктамi Маковым i Маленчынам — за 100 метраў ад будынкаў. Пiлоты старалiся адвесцi самалёт ад жылля i, не паспеўшы катапультавацца, загiнулi.
 
Я наведаў ваенную часць, у якой служылi пiлоты, i пагаварыў з некаторымi афiцэрамi. Палкоўнiкi А. Марфiцкi i А. Жураўлевiч былi ваеннымi лётчыкамi-снайперамi. Абодва мелi сем'i, дзяцей. Адным словам, загiнулi адны з лепшых ваенных лётчыкаў 61-й авiябазы.

Сымон Свiстуновiч.

Фота прадстаўлена ў воінскай часці.

←Белорусская АЭС будет отвечать всем современным требованиям по надежности и безопасности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика