Кыргызстан прапаноўвае Беларусi свае гiдраэлектрастанцыi

Источник материала:  

Пра гэта ўчора на прэс-канферэнцыi заявiла Ішэнкуль Балджурава, Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублiкi ў Беларусi.

Па словах спадарынi Балджуравай, Урад Кыргызстана ўжо накiраваў лiсты ва Урад Беларусi з запрашэннем да ўдзелу ў будаўнiцтве гiдраэлектрастанцый на рэках краiны.

— Мы намячаем будаўнiцтва на Нарыне шэрагу гiдраэлектрастанцый, у тым лiку i "Камбарата-1", "Камбарата-2", якiя былi запланаваныя яшчэ ў савецкi час, — кажа пасол Кыргызстана, — У будаўнiцтве аднаго з "Камбаратаў" актыўна бярэ ўдзел расiйскi бiзнэс. Хацелi б таксама паўдзельнiчаць i кiтайцы. У нас цесныя стасункi з краiнамi СНД, таму мы запрашаем iх, у тым лiку i Беларусь. Нагадаю, што адна з самых танных вiдаў энергii — энергiя вады. Гэта вельмi прыбытковая справа, яна хутка акупляецца. Мы можам прадаваць лiшак у Кiтай, Пакiстан i Iндыю. Мы прапаноўваем Беларусi паўдзельнiчаць не толькi ў будаўнiцтве буйных электрастанцый, але i ў будаўнiцтве малых гiдраэлектрастанцый на невялiкiх рэках. Гэта таксама вельмi выгадна. У дадатак мы выстаўляем на аўкцыён некаторыя iсныя гiдраэлектрастанцыi.

Больш за 90 працэнтаў тэрыторыi краiны складаюць горы, дзе фармiруюцца асноўныя рэкi Цэнтральнай Азii. Па словах пасла, патэнцыял iх вельмi вялiкi.

Асноўнай сваёй задачай Кыргызстан бачыць развiццё спрыяльных умоў для прыцягнення iнвестыцыйнага капiталу. Як паведамiла Iшэнкуль Балджурава, Кыргызстан ўваходзiць у тройку лiдараў сярод краiн СНД па iнвестыцыях у асноўны капiтал.

Гандлёвыя ўзаемаадносiны Беларусi i Кыргызстана развiваюцца таксама ў галiне малочнай прамысловасцi. Напрыканцы чэрвеня Кыргызстан наведала беларуская група дырэктараў мяса-малочных заводаў. Па словах пасла, ёсць планы стварыць сумесныя прадпрыемствы па выпуску дзiцячага харчавання i мясных кансерваў. Беларусь пастаўляе ў Кыргызстан свае тралейбусы, лiфты i камунальную тэхнiку. Вялiкiм попытам, па словах спадарынi Балджуравай, карыстаецца беларуская мэбля. У Кыргызстане iснуе беларускi цэх па зборцы трактароў "Беларусь", а таксама свой гандлёвы дом. Цяпер спецыялiсты Беларусi i Кыргызстана вывучаюць магчымасцi супрацоўнiцтва дзвюх краiн. Аб'ём гандлю памiж дзяржавамi павялiчыўся за 2005-2008 гады ў пяць разоў i складае каля 50 млн рублёў.

Настасся Занько.

 

 

←Белорусская АЭС будет отвечать всем современным требованиям по надежности и безопасности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика