Зэканомяць на энергii. А калi на здароўi?

Источник материала:  

31 верасня ў 27 краiнах Еўрасаюза ўвойдзе ў сiлу забарона на выраб i продаж лямпачак напальвання. Гаворка пакуль iдзе пра лямпачкi магутнасцю ў 100 ват. А да канца 2012 года плануецца пазбавiцца i ад 75-ватных. На змену iм прыйдуць энергазберагальныя лямпачкi. Усё гэтыя крокi абумоўлены энергазберажэннем.

Цяперашнiя традыцыйныя лямпачкi пераўтвараюць у святло толькi каля 5 працэнтаў энергii, астатняе — у непатрэбнае цяпло. Выпуск энергазберагальных лямпачак наладжаны на РУП "Брэсцкi электралямпавы завод", але i ад вытворчасцi звыклых пакуль нiхто адмаўляцца не збiраецца. У большасцi спажыўцоў пераважаюць электрабытавыя i асвятляльныя прыборы, разлiчаныя менавiта пад лямпачку напальвання. У найблiжэйшы час не толькi наша краiна, але i шэраг колiшнiх савецкiх рэспублiк, наўрад цi цалкам адмовяцца ад iх выкарыстання.

Згодна з паведамленнямi са спасылкай на англiйскiх экспертаў аховы здароўя, энергазберагальныя лямпачкi могуць нанесцi сур'ёзную шкоду адчувальнай скуры. Асаблiва адзначаецца ўплыў на пяшчотную скуру немаўлят. Святло энергазберагальных лямпачак можа стаць прычынай мiгрэняў i нават прыступаў эпiлепсii. На сёння ёсць два вiды энергазберагальных лямпачак: калагенавыя i флуарэсцэнтныя. Найбольш небяспечныя з iх, паводле меркавання экспертаў, апошнiя. Спецыялiсты раяць выключыць з продажу лямпачкi гэтага вiду, разлiчаныя на 100 ват. Лямпачкi энергаёмiстасцю 40 i 60 ват яны лiчаць менш шкоднымi. Паведамляецца, што раней вучоныя ўжо заяўлялi пра тое, што такiя лямпачкi могуць стаць прычынай праблем са здароўем, аднак цяпер сталi вядомыя новыя падрабязнасцi iх уплыву на скуру чалавека.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

←Брестский пенсионер подал заявку на проведение пикета против бездушия чиновников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика