...

Источник материала:  

Рознiчныя цэны на гарэлку ў Беларусi з сённяшняга дня павысiлiся ў сярэднiм на 2,5 працэнта. Гэта прадугледжана пастановай Мiнэканомiкi краiны нумар 145.

У вынiку парываў моцнага ветру ў вёсцы Каплiчы Калiнкавiцкага раёна пашкоджаныя дахi на 30 жылых дамах, на 4-я разбураныя цалкам. Пачатыя ўзнаўленчыя працы.

Сардэчны прыступ стаў прычынай ДТЗ у Мiнску. Грузавiк, што перавозiў салёную рыбу, трапiў у аварыю на праспекце Пушкiна. Згодна з папярэднiмi звесткамi, вадзiцель грузавiка "Івека" спачатку зачапiў адзiн МАЗ, а пасля на святлафоры ўрэзаўся яшчэ ў адзiн. Як мяркуецца, вадзiцелю стала дрэнна за рулём. Яшчэ адно НЗ з удзелам фуры адбылося непадалёк ад аўтарынку. Машына, нагружаная бананамi, перакулiлася на перакрыжаваннi з МКАД. Па словах вадзiцеля, прычынай стала заклiньванне руля.

 

ПОЎНЫ АБЗАЦ

 
 
Iтальянскi рэстаратар хацеў зрабiць знiжку гасцям з Расii, якiя павячэралi ў яго на iстотную суму, аднак замест гэтага атрымаў некалькi тысяч на чай. Рускiя — дамы ў вячэрнiх строях, мужчыны ў чорных гарнiтурах i белых кашулях без гальштукаў — прыехалi ў рэстаран i замовiлi дарагiя стравы i напоi. Як расказаў уладальнiк рэстарацыi, iм прыгатавалi крабаў, якiх вылавiлi асаблiвым метадам у Аўстралii i прывезлi ў рэстаран жывымi. Толькi дзве бутэлькi вiна каштавалi каля 10 тыс. еўра. Падрыхтаваўшы рахунак, гаспадар вырашыў зрабiць гасцям знiжку ў 500 еўра. Дзве крэдытныя карткi, якiмi хацелi расплацiцца мужчыны, не спрацавалi. Тады адна з жанчын дастала 15 тыс. еўра наяўнымi. Рэстаратар паспрабаваў даць рэшту, аднак яму было заяўлена, што гэта чаявыя. Госцi селi ў чорны Bentley i паехалi на Першы фестываль рускай культуры, што праводзiцца па iнiцыятыве мясцовага мэра.

Па кошце прэстыжнага аўтамабiля "Ферары" пайшоў учора "з малатка" на аўкцыёне ў Шатландыi баран-вытворнiк. Фермер, што пражывае непадалёк, выклаў за яго 231 тыс. фунтаў стэрлiнгаў (прыкладна 263 тыс. еўра). Баран будзе выкарыстоўвацца выключна для ўзнаўлення статку i ў найблiжэйшы час можа акупiць выдаткi на яго набыццё. Папярэднi рэкардсмен кошту на аўкцыёне быў прададзены за 130 тыс. фунтаў. Ён пакрыў больш за 1000 авечак, што прынесла яго ўладальнiку даход у 1 млн. еўра.

У Латвii з пiтомнiка ў лес збеглi 153 аленi. Як высветлiлася, умовы для ўцёкаў iм забяспечылi мясцовыя бабры, якiя падгрызлi дрэвы каля плота. Дрэвы ўпалi i пашкодзiлi агароджу, i аленi змаглi збегчы. Вярнуць удалося толькi палову статку. Мiж тым самка аленя каштуе каля 700 еўра, а самец — да 2000 еўра.

Паводле паведамленняў
карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

←Брестский пенсионер подал заявку на проведение пикета против бездушия чиновников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика