Цягнiк Анкара—Стамбул урэзаўся ў экскаватар

Источник материала:  

Цягнiк Анкара—Стамбул урэзаўся ў экскаватарУ вынiку аварыi на чыгунцы ў Турцыi загiнулi пяць чалавек. Экспрэс, якi iшоў з Анкары ў Стамбул, урэзаўся ў экскаватар, якi знаходзiўся на пуцях.

У вынiку здарэння некалькi вагонаў цягнiка сышлi з рэек, адзiн з iх перавярнуўся. Чаму на чыгуначных пуцях апынуўся староннi транспартны сродак, не паведамляецца. Па апошнiх звестках, параненыя 16 чалавек.

Колькасць беднякоў у Расii перавысiла 24 мiльёны чалавек

Колькасць жыхароў Расii з даходам, нiжэйшым за пражытачны мiнiмуму, склала ў першым квартале гэтага года 24,5 мiльёна чалавек, або 17,4 працэнта ад агульнай колькасцi насельнiцтва. Аб гэтым гаворыцца ў афiцыйным прэс-рэлiзе, апублiкаваным на сайце Расстата.

Для параўнання, па вынiках 2008 года колькасць бедных расiян склала 18,5 мiльёна чалавек, або 13,1 працэнта агульнай колькасцi насельнiцтва. Пражытачны мiнiмум у Расii ў студзенi—сакавiку 2009 года ў сярэднiм склаў 5083 рублi, для пенсiянераў — 4044 рублi, а для працаздольнага насельнiцтва — 5497 рублёў. У параўнаннi з чацвёртым кварталам мiнулага года велiчыня пражытачнага мiнiмуму павялiчылася на 8,3 працэнта. У канцы мая старшыня Федэрацыi незалежных прафсаюзаў Расii Мiхаiл Шмакаў паведамiў, што пятая частка вакансiй, размешчаных працадаўцамi, прапаноўвае сушукальнiкам зарплату, нiжэйшую за пражытачны мiнiмум. Па звестках на канец лiпеня, у Расii зарэгiстравана 2,47 мiльёна беспрацоўных. З 1 студзеня 2009 года максiмальны памер дапамогi па беспрацоўi быў падвышаны з 3124 да 4900 рублёў.

Берлусконi запатрабаваў кампенсацыю за звернутыя
да яго пытаннi

Італьянскi прэм'ер-мiнiстр Сiльвiа Берлусконi падаў iск супраць газеты La Repubblica з патрабаваннем выплацiць яму адзiн мiльён еўра за публiкацыю пытанняў аб яго асабiстым жыццi, на якiя прэм'ер адмовiўся адказваць.

Берлусконi растлумачыў, чаму ён адмовiўся адказваць на зададзеныя яму журналiстамi 10 пытанняў. Па яго меркаваннi, пытаннi з'яўляюцца "рытарычнымi i паклёпнiцкiмi". У iх надуманыя, на думку прэм'ера, факты пададзеныя як няўхiльная iсцiна, што фармiруе ў чытача памылковае ўражанне. Акрамя пытанняў аб асабiстым жыццi, прэм'ера таксама абурыў апублiкаваны ў газеце артыкул аб сувязях iтальянскiх уладных структур з "рускай мафiяй".

Расiяне назвалi самыя прыбытковыя прафесii

Расiяне лiчаць прафесiю банкiра самой прыбытковай. Так думаюць 43 працэнты ўдзельнiкаў апытання, праведзенага "Левада-цэнтрам" у сярэдзiне жнiўня 2009 года.

На другiм месцы па папулярнасцi ў расiян апынулiся "зоркi" эстрады. Самай прыбытковай прафесiяй шоу-бiзнэсмена лiчаць 24 працэнты апытаных. Трэцi радок занялi суддзi, пракуроры i адвакаты — самымi прыбытковымi iх прафесii назвалi 23 працэнты рэспандэнтаў. 10 працэнтаў апытаных назвалi прыбытковай прафесiю ўрача. Удвая больш рэспандэнтаў (каля 20 працэнтаў) лiчыць, што самай выгаднай з'яўляюцца прафесiя мiнiстра, дэпутата i ўрадавага чыноўнiка. Замыкаюць спiс пiсьменнiкi, мастакi, навукоўцы, афiцэры армii i прафесiйныя жабракi. За прыбытковасць гэтых прафесiй выказалася па адным працэнце ўдзельнiкаў апытання.

 

 

←Брестский пенсионер подал заявку на проведение пикета против бездушия чиновников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика