МВФ лiчыць мэтазгодным адкласцi павышэнне заработнай платы ў дзяржаўным сектары Беларусi

Источник материала:  

МВФ лiчыць неабходным перайсцi ў Беларусi на больш гiбкую сiстэму курсаўтварэння. Аб гэтым гаворыцца ў заключнай запiсцы мiсii МВФ, якая ў канцы жнiўня праводзiла ў Беларусi кансультацыi па Артыкуле ІV, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Узровень абменнага курсу i рэжым курсаўтварэння ўяўляюцца адэкватнымi, аднак у далейшым спатрэбiцца перайсцi да больш гiбкай сiстэмы. Цяпер дзеючая прывязка курсу да карзiны валют пры гiбкiм яго ваганнi вакол цэнтральнага парытэту забяспечвае найлепшыя перспектывы захавання знешняй стабiльнасцi.

МВФ рэкамендуе Нацыянальнаму банку Беларусi ў блiжэйшы час зрабiць больш жорсткай крэдытную палiтыку.

На думку экспертаў фонду, улiчваючы, што ўзровень працэнтных ставак ужо высокi, трэба ўвесцi строгiя абмежаваннi на крэдытаванне ў рамках дзяржаўных праграм. Таксама важна ўзмацнiць аперацыйную незалежнасць Нацбанка шляхам змянення заканадаўства.

МВФ лiчыць мэтазгодным адкласцi павышэнне заработнай платы ў дзяржаўным сектары Беларусi пры адначасовым прадастаўленнi адраснай сацыяльнай дапамогi для абароны найбольш бедных слаёў насельнiцтва ад наступстваў крызiсу.

У той жа час тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугi трэба наблiжаць да ўзроўню кампенсацыi затратаў, а рэформу сiстэмы сацыяльнай абароны трэба завяршыць. Забеспячэнне сацыяльнай абароны можа садзейнiчаць скарачэнню негатыўных наступстваў i захаванню падтрымкi структурных рэформаў з боку грамадскасцi.

 

 

←Брестский пенсионер подал заявку на проведение пикета против бездушия чиновников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика