Серабро ў мотаболе

Источник материала:  

Спорт-тайм

Зборная Беларусi стала сярэбраным прызёрам чэмпiянату Еўропы па мотаболе. У фiнальным матчы ва Украiне нашы суайчыннiкi прайгралi камандзе Расii з лiкам 1:6. Адзiны гол у складзе беларусаў забiў Антон Уласавец. Ён i стаў найлепшым бамбардзiрам першынства, забiўшы 18 мячоў. У паядынку за бронзу французы абгулялi немцаў — 9:5.

"Нёман"
перамагае дома

Хакеiсты гродзенскага "Нёмана" сталi пераможцамi традыцыйнага турнiру памяцi былога кiраўнiка Гродзенскай вобласцi Аляксандра Дубко, якi нямала зрабiў для развiцця хакея ў рэгiёне. У фiнальным паядынку "Нёман" з лiкам 4:2 перамог салiгорскi "Шахцёр", якi з'яўляецца фарм-клубам мiнскага "Дынама". Усяго ў мемарыяле Аляксандра Дубко ўдзельнiчалi 4 каманды.

Тэстастэрону
цераз край?

Буйным скандалам завяршыўся адзiн з матчаў чэмпiянату Паўночнай Асецii памiж камандамi "Ардон-2004" i цхiнвальскiм "Спартаком". Убачыўшы перад сабой жоўтую картку адзiн з гульцоў каманды гаспадароў пачаў высвятляць адносiны з арбiтрам i моцна ўдарыў яго па твары. У вынiку суддзя быў шпiталiзаваны з пераломам скiвiцы.

Скандальны iнцыдэнт адбыўся ў берлiнскiм клубе ў нядзелю ранiцай. Лёгкаатлеты, якiя прымалi ўдзел у чэмпiянаце свету па лёгкай атлетыцы, хацелi трапiць у клуб, аднак ахоўнiкi iх не пусцiлi. У вынiку ў ахоўнiкаў паляцелi бутэлькi, пачалася бойка, былi параненыя. Шэсць спартсменаў былi арыштаваныя, iх iмёны не называюцца па нямецкiх законах. Вядома толькi, што палiцыя арыштавала амерыканца, трох лёгкаатлетаў з Багамскiх астравоў i двух кубiнцаў.

 

 

←Суд встал на защиту гомельчанки Ларисы Сотниковой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика