Леанiд Барткевiч успомнiць маладосць

Источник материала:  

Тэлесеткi

Леанiд Барткевiч успомнiць маладосць28 жнiўня на тэлеканале "ЛАД" адбудзецца прэм'ера дакументальнага фiльма "Маладосць мая" — пра колiшняга ўдзельнiка ансамбля "Песняры" Леанiда Барткевiча. Зрэшты, аўтары сцвярджаюць, што фiльм з'яўляецца не традыцыйным партрэтам адной творчай асобы, але партрэтам цэлага пакалення, эпохi.

Але найперш усё ж "Маладосць мая" — кiнагiсторыя пра чалавека, якi, нягледзячы на цяжкасцi i няўдачы, можа заявiць, што не разумее значэння слова "дэпрэсiя", якi здольны прызнаць усе былыя памылкi i пачаць з чыстага аркуша.

Мала хто памятае аб тым, што заслужаны артыст Беларусi Леанiд Барткевiч — яшчэ i архiтэктар, чые работы — кiнатэатр "Кастрычнiк" i Палац спорту — добра вядомыя не толькi мiнчанам. Але праславiўся Барткевiч усё ж удзелам у "Песнярах", куды Уладзiмiр Мулявiн запрасiў салiста з ансамбля "Залатыя яблыкi" . Але потым мёд закончыўся, пачалася чорная паласа дзёгцю: распад ансамбля, эмiграцыя ў ЗША, развод з гiмнасткай Вольгай Корбут i надоўга закiнутая творчасць. Вяртаючыся на радзiму, музыкант доўга перажываў — цi помняць, цi прымуць? Але сёння ён поўны планаў i энергii, захапляецца жывапiсам, выхоўвае з каханай жанчынай сына Крысцiяна, ды i старэйшы сын Рычард таксама пераехаў з Атланты ў Мiнск назаўжды...

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

←Суд встал на защиту гомельчанки Ларисы Сотниковой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика