...

Источник материала:  

У Маладзечанскiм раёне МАЗ пераехаў памочнiка камбайнера, што спаў на саломе. НЗ адбылося апоўднi на полi паблiзу вёскi Вязынка. 35-гадовы вадзiцель СВК iмя Я. Купалы, жыхар гарадскога пасёлка Радашковiчы, наехаў на 19-гадовага памочнiка камбайнера, якi спаў у валку саломы. Хлопец з пераломамi абедзвюх ног быў дастаўлены ў бальнiцу.

Буйную партыю малдаўскага вiна затрымала мiлiцыя ў Мiнскiм раёне. Беларускай фiрмай была закупленая партыя знакамiтага вiна "Букет Малдавii" ў колькасцi 16 тыс. 200 бутэлек. Аўтамашына на законных падставах давезла прадукцыю з Малдовы да беларускай мяжы. Заставалася толькi перагрузiць тавар у iншую фуру, перааформiць транспартныя накладныя i завезцi на адзiн з мiнскiх складаў. Аднак беларускiя камерсанты вырашылi зэканомiць на арэндзе транспарту. У вынiку машына была затрыманая, вiно агульным коштам амаль Br67 млн. канфiскаванае i рашэннем суда будзе перададзенае ў даход дзяржавы.

Нелегальнага мiгранта, грамадзянiна Узбекiстана, затрымалi беларускiя памежнiкi ў Белавежскай пушчы. 38-гадовы чалавек патлумачыў свой нелегальны пераход мяжы з Польшчы ў Беларусь тым, што страцiў у Польшчы працу, згубiў дакументы i меў намер атрымаць у Беларусi статус бежанца. Парушальнiк затрыманы для наступнага разбору сiтуацыi.

 

ПОЎНЫ АБЗАЦ

...Бацька чэмпiёнкi свету па плаваннi зрабiў на сваёй лысiне татуiроўку з вынiкам дасягнення дачкi. Перад пачаткам першынства планеты бацька сербскай плыўчыхi Надзi Хiгл паабяцаў, што калi яна праплыве 200 м брасам хутчэй чым за 2 хвiлiны 22 секунды, ён зробiць татуiроўку на сваёй галаве. У фiнальным заплыве Надзя паказала вынiк 2 хвiлiны i 21,62 секунды, устанавiўшы тым самым рэкорд Еўропы. Адразу пасля вяртання з Рыма бацька зрабiў сабе абяцаную татуiроўку.

Месца ў склепе побач з Мерылiн Манро на могiлках Westwood Village Memorial Park у Лос-Анжэлесе прададзена на iтнэрнэт-аўкцыёне за $4,6 млн. Імя пераможцы пакуль не называецца. Суседняе месца ў склепе зарэзерваваў для сябе заснавальнiк Playboy Х'ю Хефнер

Прэм'ер-мiнiстр Японii Тара Аса параiў маламаёмным грамадзянам пазбягаць уступлення ў шлюб, чым выклiкаў буру незадавальнення ў грамадстве. "Калi ў вас няма грошай, вам лепш не жанiцца, — сказаў ён сучаснай моладзi. — Мне бачыцца вельмi сумнеўным, каб нехта, не маючы нi капейкi, змог выклiкаць павагу, асаблiва свайго партнёра". Выказванне было моцна раскрытыкаванае.

Сямейная пара, што адпачывала ў канадскiм нацыянальным парку Банф, вырашыла сфатаграфавацца на фоне маляўнiчага пейзажу. Для гэтага яны наладзiлi фотакамеру i выставiлi таймер, пасля чаго прыселi на камянях. Раптам нечакана, проста перад аб'ектывам, зацiкавiўшыся гукам таймера, выскачыла вавёрка i трапiла ў самы цэнтр кадра. Такi забаўны кадр застанецца на памяць адпачывальнiкам на ўсё жыццё.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

←Суд встал на защиту гомельчанки Ларисы Сотниковой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика