На ГЭС знайшлi яшчэ два целы

Источник материала:  

На ГЭС знайшлi яшчэ два целыВыратавальнiкi знайшлi целы яшчэ двух загiнулых у вынiку аварыi на Саяна-Шушанскай ГЭС. Іх асобы ўжо вызначаныя. Па апошнiх звестках, у вынiку аварыi загiнуў 71 чалавек, чатыры чалавека знiклi без вестак. Былi выратаваныя 14 працаўнiкоў ГЭС.

Раней у МНС паведамiлi, што мiнiстэрства паступова скарачае сваю групоўку сiл i сродкаў, задзейнiчаных на ГЭС. Чакаецца, што супрацоўнiкi МНС пакiнуць станцыю да 30 жнiўня.

Iзраiльскiя ВПС разбамбiлi тунэль

Ізраiльскiя ВПС разбамбiлi тунэль, якi праходзiў праз мяжу памiж Сектарам Газа i Егiптам.

У вынiку загiнулi тры палесцiнцы. У iзраiльскiх узброеных сiлах сказалi, што бамбёжка стала адказам на дзеяннi палесцiнскiх баявiкоў, якiя абстралялi тэрыторыю Iзраiля ракетамi. Колькасць гэтых тунэляў вылiчаецца сотнямi. Яны выкарыстоўваюцца ў асноўным для правозу кантрабанды, якая ва ўмовах iзраiльскай блакады мае для Сектара Газа вельмi вялiкае значэнне.

Пажары лiквiдаваныя

У грэчаскiх пажарных атрымалася лiквiдаваць большасць ачагоў лясных пажараў, якiя пагражалi Афiнам. Хоць распаўсюджванне агню атрымалася спынiць, пажарныя будуць знаходзiцца ў стане павышанай гатоўнасцi на выпадак узнiкнення новых узгаранняў.

Падчас экскурсii патанула дзiця

У Пецярбургу падчас экскурсii на "Аўрору" звалiўся за борт i патануў падлетак з Карэi.

Хлопчык гадоў дзесяцi, якi прыляцеў з Паўднёвай Карэi з бацькамi, не паспеў нават узысцi на судна, перахiлiўся праз парапет набярэжнай i звалiўся ўнiз. Бацькi кiнулiся ў раку ўслед за дзiцем. Вада ў Няве халодная i цёмная, а пад "Аўрорай" глыбока. Мусiць, таму нiхто больш не скокнуў. Нават з борта крэйсера, хоць там праходзяць службу ваенныя маракi i статут загадвае iм ратаваць чалавека за бортам.

Востраў па кошце кватэры

Пара з Германii выставiла на продаж маленькi прыватны востраў Талоў плошчай каля двух гектараў.

Ён размешчаны ў Балтыйскiм моры непадалёку ад вострава Руген. Цяпер iм валодаюць сужэнцы Фоiгт, Манфрэд i Iнге. За Талоў яны просяць няшмат, усяго 150 тысяч еўра (каля 212 тысяч долараў) — прыкладна столькi ж каштуе кватэра на ўскраiне Гамбурга. Аднак такi прымальны кошт абумоўлены, у першую чаргу, тым, што будаўнiцтва на востраве забароненае. Калi ж дазвол будзе атрыманы, кошт вострава адразу падскочыць у два разы.

Выбуховец з бензапiлой

Палiцыя арыштавала 17-гадовага жыхара Калiфорнii, якi падарваў самаробныя бомбы ў адной са школ штата. Усяго да пояса маладога чалавека было прымацавана не менш за дзесяць выбуховых прылад, але спрацавалi толькi дзве, прычым сур'ёзных калецтваў нiхто не атрымаў. Пры сабе выбуховец-аматар меў меч i бензапiлу.

 

 

←Суд встал на защиту гомельчанки Ларисы Сотниковой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика